2 ЦІМАФЕЯ2bel_jfc

1Дык ты, дзіця маё, умацоўвайся ў ласцы, што ў Хрысьце Ісусе,2і, што чуў ад мяне праз многіх сьведкаў, тое перадай верным людзям, якія будуць здольнымі і іншых навучыць.3Дык перанось злыбеды, як добры жаўнер Ісуса Хрыста.4Ніхто з тых, хто змагаецца, ня зьвязвае сябе справамі жыцьцёвымі, каб падабацца таму, хто яго ўзяў у войска.5І калі хто спаборнічае, не атрымае вянка, калі будзе спаборнічаць незаконна.6Земляроб, які працуе, мусіць першы спажываць плады.7Разумей, што кажу. Няхай жа дасьць табе Госпад разуменьне ў-ва ўсім.8Памятай пра Ісуса Хрыста, з насеньня Давіда, Які ўваскрос з мёртвых паводле Эвангельля майго,9у якім пераношу злыбеды аж да путаў, як злачынца, але слова Божага нельга зьвязаць.10Дзеля гэтага я ўсё трываю дзеля выбраных, каб і яны дасягнулі збаўленьня, што ў Хрысьце Ісусе, з вечнаю славаю.11Вернае слова, што калі мы памерлі з Ім, і жыць будзем з Ім;12калі трываем [з Ім], і валадарыць будзем з Ім; калі адрачэмся [ад Яго], і Ён адрачэцца ад нас;13калі мы ня верым, Ён застаецца верным, бо ад Сябе адрачыся ня можа.14Гэта нагадвай, сьведчачы перад Госпадам, каб не спрачаліся дзеля словаў, што нічога не дае, а руйнуе тых, якія слухаюць.15Намагайся паставіць сябе перад Богам вартым, работнікам, які ня будзе асаромлены, які слушна пераказвае слова праўды.16А паганага марнаслоўя пазьбягай, бо яны яшчэ больш будуць узрастаць у бязбожнасьці,17і слова іхняе, як гангрэна, будзе мець пажыву. Гэтакія Гімэнэй і Філет,18якія адхіліліся ад праўды, кажучы, што ўваскрасеньне ўжо было, і руйнуюць у некаторых веру.19Але цьвёрды падмурак Божы стаіць, маючы гэтакую пячатку: «Ведае Госпад тых, якія Яго», і: «Няхай адыйдзецца ад няправеднасьці кожны, хто называе імя Хрыста».20А ў вялікім доме ёсьць посуд ня толькі залаты і срэбны, але і драўляны, і гліняны; і адзін — у пашане, а другі — у ганьбе.21Дык калі хто ачысьціць сябе ад гэтага, той будзе пасудзінаю ў пашане, асьвячонаю і патрэбнаю Уладару, падрыхтаванаю на ўсякую добрую справу.22Ад юнацкіх пажаданьняў уцякай, а імкніся да праведнасьці, веры, любові, супакою з тымі, хто прызывае Госпада ад чыстага сэрца.23Ад дурных і бязглуздых спрэчак адмаўляйся, ведаючы, што яны нараджаюць звадкі;24а слуга Госпада ня мусіць вадзіцца, але быць ветлівым да ўсіх, здольным навучаць, цярплівым,25у ціхасьці настаўляць тых, якія працівяцца, ці ня дасьць ім Бог навяртаньня дзеля пазнаньня праўды,26каб яны вызваліліся з пасткі д’яблавай, які злавіў іх пад сваю волю.