2 КАРЫНЬЦЯНАЎ3bel_jfc

1Ці пачнем ізноў адрэкамэндоўваць сябе [вам]? Ці мы патрабуем, як некаторыя, даручальных лістоў да вас ці даручальных [лістоў] ад вас?2Вы — наш ліст, напісаны ў сэрцах нашых, які ведаюць і чытаюць усе людзі.3Бо яўна [для ўсіх], што вы — ліст Хрыстовы, напісаны праз служэньне нашае не атрамантам, але Духам Бога Жывога, не на каменных табліцах, але на цялесных табліцах сэрца.4А гэтакую пэўнасьць мы маем у Богу праз Хрыста5не таму, што мы здольныя залічыць нешта сабе, нібыта праз сябе, але здольнасьць нашая ад Бога,6Які даў нам здольнасьць быць служыцелямі Новага Запавету, ня літары, але духа, бо літара забівае, а дух ажыўляе.7Калі ж служэньне сьмерці, высечанае літарамі на камянях, было ў такой славе, што сыны Ізраіля не маглі глядзець на аблічча Майсея дзеля славы аблічча ягонага, якая зьнікала,8дык ці ня шмат больш будзе ў славе служэньне Духа?9Бо калі служэньне асуджэньня ёсьць слава, шмат больш багатае славаю служэньне праведнасьці.10Бо і тое, што мела славу, не было слаўным у сваёй меры з прычыны бязьмернасьці [будучай] славы.11Бо калі мае славу тое, што зьнікае, тым больш у славе тое, што застаецца.12Дык, маючы гэткую надзею, дзейнічаем з вялікай адвагаю.13І ня так, як Майсей, які ўскладаў заслону на аблічча сваё, каб сыны Ізраіля не глядзелі на канец таго, што зьнікае.14Але скамянелі думкі іхнія, бо тая заслона да сёньня застаецца нязьнятай пры чытаньні Старога Запавету, таму што яна ў Хрысьце зьнішчаецца.15Аж да сёньня, калі яны чытаюць Майсея, заслона ляжыць на сэрцы іхнім,16а калі хто зьвернецца да Госпада, заслона здымаецца.17Госпад ёсьць Дух, а дзе Дух Госпада, там свабода.18Мы ж усе, адкрытым абліччам узіраючыся на славу Госпада, перамяняемся ў вобраз Ягоны ад славы ў славу, як ад Духа Госпада.