1 ЦІМАФЕЯ3bel_jfc

1Вернае слова: «Калі хто епіскапства жадае, добрай справы жадае».2Дык епіскап мусіць быць бездакорны, аднае жонкі муж, пільны, цьвярозы, сьціплы, гасьцінны, здольны навучаць,3ня п’яніца, не задзірлівы, ня сквапны, але спагадны, не ваяўнічы, не срэбралюбец,4каб добра сваім домам кіраваў, дзяцей меў у паслухмянасьці з усякай сумленнасьцю.5А калі хто ня ведае, як кіраваць уласным домам, як будзе клапаціцца пра Царкву Божую?6[Мусіць быць] не з нованаверненых, каб, узьбіўшыся ў пыху, ня трапіў пад прысуд з д’яблам.7Мусіць ён мець добрае сьведчаньне ад тых, што вонкі, каб ня трапіў у зьнявагу і пастку д’яблаву.8Дыяканы таксама [мусяць быць] сумленныя, не двудушныя, не прагавітыя на віно, ня сквапныя,9якія маюць таямніцу веры ў чыстым сумленьні.10І гэтакіх трэба перш выпрабоўваць, а пасьля, калі бездакорныя, няхай служаць.11Таксама жанчыны [мусяць быць] сумленныя, не паклёпніцы, пільныя, верныя ў-ва ўсім.12Дыяканы няхай будуць мужамі аднае жонкі, якія добра кіруюць дзецьмі і домам сваім,13бо хто добра паслужыў, здабывае сабе добрую ступень і вялікую адвагу ў веры ў Хрыста Ісуса.14Гэтае табе пішу, спадзеючыся неўзабаве прыйсьці да цябе,15каб ты, калі замаруджу, ведаў, як трэба жыць у доме Божым, які ёсьць Царква Бога Жывога, слуп і апірышча праўды.16І, бясспрэчна, вялікая ёсьць таямніца пабожнасьці: Бог зьявіўся ў целе, апраўдаў Сябе ў Духу, зьявіў Сябе анёлам, абвешчаны ў народах, прыняты вераю ў сьвеце, узьнесены ў славе.

No translations available.