1 ЛЕТАПІСАЎ3bel_jfc
1А гэтыя былі сыны Давіда, якія нарадзіліся ў яго ў Хеўроне: першародны Амнон, ад Ахінаамы з Езрээлю; другі — Даніэль, ад Абігайль з Карэлю;2трэці — Абсалом, сын Маахі, дачкі Талмая, валадара Гешуру; чацьвёрты — Адонія, сын Хагіты;3пяты — Шэфатыя, ад Абіталь; шосты — Ітрэам, ад Еглаі, жонкі ягонае.4Шасьцёра нарадзілася ў яго ў Хеўроне. І валадарыў ён там сем гадоў і шэсьць месяцаў; і трыццаць тры гады валадарыў у Ерусаліме.5А гэтыя нарадзіліся ў яго ў Ерусаліме: Шыма, Шаваў, Натан і Салямон, чатыры ад Бат-Шэвы, дачкі Аміэля;6і Ібхар, Элішама, Эліфэлет,7Нагах, Нэфэг, Яфія,8Элішама, Эліяда і Эліфэлет — дзевяць.9Усе гэтыя — сыны Давіда, акрамя сыноў наложніцаў, і Тамар, сястра іхняя.10Сын Салямона: Рэхабаам; сын ягоны — Абія; сын ягоны — Аса; сын ягоны — Язафат;11сын ягоны — Ёрам; сын ягоны — Ахазія; сын ягоны — Ёаш;12сын ягоны — Амазія; сын ягоны — Азарыя; сын ягоны — Ётам;13сын ягоны — Ахаз; сын ягоны — Эзэкія; сын ягоны — Манаса;14сын ягоны — Амон; сын ягоны — Ёсія.15Сыны Ёсіі: першародны Ёханан, другі — Егаякім, трэці — Сэдэкія, чацьвёрты — Шальлюм.16Сыны Егаякіма: Ехонія, сын ягоны, і Сэдэкія, сын ягоны.17Сыны Ехоніі: Асір, Шэалтыэль, сын ягоны,18Малькірам, Пэдая, Шэнацар, Екамія, Гашама і Нэдавія.19Сыны Пэдаі: Зэрубабэль і Шымэй. А сыны Зэрубабэля: Мэшулям, Хананія, і Шэляміт, сястра іхняя,20і Хашува, Агель, Бэрэхія, Хасадыя, Юшаў-Хэсэд — пяцёра.21Сыны Хананіі: Пэлятыя і Ешая, сыны Рэфаі, сыны Арнана, сыны Абадыі, сыны Шэханіі.22Сыны Шэханіі: Шэмая. А сыны Шэмаі: Хаттуш, Ігаал, Барыях, Нэарыя, Шафат — шасьцёра.23А сыны Нэарыі: Эліаэнай, Эзэкія і Азрыкам — тры.24Сыны Эліаэная: Гадавія, Эліяшыў, Пэлая, Аккуў, Ёханан, Дэлая і Анані — сямёра.