1 ЛЕТАПІСАЎ25bel_jfc

1І аддзяліў Давід і князі войска на служэньне сыноў Асафа і Гэмана, і Едутуна, каб яны гралі на гусьлях, псалтырах і цымбалах. І быў лік мужоў пры працы гэтай у служэньні іхнім:2з сыноў Асафа: Заккур, Язэп, Нэтанія, Асарэла, сыны Асафа, пад рукою Асафа, які граў пад рукою валадара.3Ад Едутуна сыны Едутуна: Гэдалія, Цэры, Ешая, Хашавія і Матытыя, шасьцёра пад рукою Едутуна, бацькі іхняга, які граў на гусьлях на славу і хвалу для ГОСПАДА.4Ад Гэмана сыны Гэмана: Буккія, Маттанія, Узіэль, Шэвуэль, Ерымот, Хананія, Ханані, Эліята, Гідалты, Ромамты-Эзэр, Ёшбэкаша, Маллоты, Махазіёт.5Усе гэтыя — сыны Гэмана, відушчага валадара ў словах Божых, каб узвышаўся рог [ягоны]. І даў Бог Гэману чатырнаццаць сыноў і тры дачкі.6Усе яны пад рукою бацькі свайго сьпявалі ў Доме ГОСПАДА з цымбаламі, псалтырамі і гусьлямі на служэньні ў Доме Божым, пад рукою валадара: Асаф, Едутун і Гэман.7І быў лік іх з братамі іхнімі, навучанымі сьпяваць для ГОСПАДА, усіх настаўнікаў — дзьвесьце восемдзясят восем.8І кінулі яны жэрабя пра чаргу служэньня, як малы, так і вялікі, настаўнік і вучань.9І выпала першае жэрабя ад Асафа на Язэпа; другім [стаў] Гэдалія, ён і браты ягоныя, і сыны ягоныя — дванаццаць;10трэці — Заккур; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;11чацьвёрты — Іцры; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;12пяты — Нэтанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;13шосты — Буккія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;14сёмы — Есарыэла; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;15восьмы — Ешая; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;16дзявяты — Маттанія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;17дзясяты — Шымэй; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;18адзінаццаты — Азарэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;19дванаццаты — Хашавія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;20трынаццаты — Шуваэль; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;21чатырнаццаты — Матытыя; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;22пятнаццаты — Ерымот; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;23шаснаццаты — Хананія; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;24сямнаццаты — Ёшбэкаша; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;25васямнаццаты — Ханані; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;26дзевятнаццаты — Маллоты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;27дваццаты — Эліята; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;28дваццаць першы — Гатыра; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;29дваццаць другі — Гідалты; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;30дваццаць трэці — Махазіёт; сыноў ягоных і братоў ягоных дванаццаць;31дваццаць чацьвёрты — Ромамты-Эзэр; сыноў ягоных і ратоў ягоных дванаццаць.