1 ЛЕТАПІСАЎ16bel_jfc

1І прынесьлі Каўчэг Божы, і паставілі яго ў сярэдзіне Намёту, які Давід падрыхтаваў для яго, і склалі ахвяры цэласпаленьня і ахвяры мірныя перад абліччам Божым.2І скончыў Давід паліць цэласпаленьні і ахвяры мірныя, і дабраславіў народ у імя ГОСПАДА.3І раздаў усім Ізраільцянам, як мужчынам, так і жанчынам, кожнаму па бохану хлеба, і па кавалку мяса, і па кілішку віна.4І паставіў на службу перад Каўчэгам ГОСПАДА на служэньне лявітаў, каб нагадвалі [пра Яго], славілі і хвалілі ГОСПАДА, Бога Ізраіля:5Асаф — галоўны, і намесьнік ягоны Захарыя, Еіэль, Шэмірамот, Ехіэль, Матытыя, Эліяў, Баная, Абэд-Эдом і Еіэль з псалтырам і гусьлямі, Асаф — на цымбалах гучных,6Бэная і Яхазіэль, сьвятары — заўсёды [трубіць] у трубы перад Каўчэгам Запавету Божага.7У той дзень Давід упершыню загадаў славіць ГОСПАДА Асафу і братам ягоным:8«Слаўце ГОСПАДА, клічце імя Ягонае, паведамляйце між народамі дзеі Ягоныя!9Сьпявайце Яму, выслаўляйце Яго, размаўляйце пра ўсе цудоўныя дзеі Ягоныя.10Хваліцеся імем Ягоным сьвятым! Няхай весяліцца сэрца тых, што шукаюць ГОСПАДА.11Шукайце ГОСПАДА і сілу Ягоную, шукайце аблічча Ягонае заўсёды.12Узгадвайце цудоўныя дзеі Ягоныя, якія Ён зрабіў, цуды Ягоныя і прысуды вуснаў Ягоных.13Насеньне Ізраіля, слугі Ягоныя, сыны Якуба, выбранцы Ягоныя!14Ён — ГОСПАД, Бог наш; па ўсёй зямлі суды Ягоныя.15Ён памятае на вякі Запавет Свой, слова, якое загадаў на тысячу пакаленьняў,16якое заключыў з Абрагамам, і прысягу Сваю Ісааку.17Ён паставіў Якубу як пастанову, Ізраілю — запавет вечны,18кажучы: “Табе Я дам зямлю Ханаан, [пракладу] шнур спадчыны вашай”.19Калі было ў вас людзей мала на лік, вельмі мала і [вы былі] чужынцы ў ёй,20і пераходзілі ад народу да народу, і ад [аднаго] валадарства да іншага народу,21Ён не дазволіў нікому прыгнятаць іх, і караў дзеля іх валадароў:22[кажучы]: “Не чапайце памазанцаў Маіх, і прарокам Маім не рабіце благога!”23Сьпявайце ГОСПАДУ, уся зямля, дабравесьціце з дня на дзень збаўленьне Ягонае.24Абвяшчайце між народамі славу Ягоную, між усімі людзьмі — цуды Ягоныя.25Бо вялікі ГОСПАД і годны хвалы, годны страху больш за ўсіх багоў.26Бо ўсе богі народаў — ідалы, а ГОСПАД нябёсы ўчыніў.27Слава і велічнасьць перад абліччам Ягоным, моц і краса — на месцы Ягоным.28Аддайце ГОСПАДУ, плямёны народаў, аддайце ГОСПАДУ славу і моц.29Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага. Прынясіце дары і ідзіце перад аблічча Ягонае. Пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятыні.30Дрыжы перад абліччам Ягоным, уся зямля. Ён сусьвет умацаваў, не пахісьнецца.31Няхай узрадуюцца нябёсы, няхай узьвесяліцца зямля, і няхай скажуць між народамі: “ГОСПАД валадарыць!”32Няхай мора гудзе і тое, што ў ім, няхай усьцешыцца поле і ўсё, што на ім.33Тады будуць усклікаць дрэвы лясныя перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён прыходзіць судзіць зямлю.34Выслаўляйце ГОСПАДА, бо Ён добры, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.35І кажыце: “Збаў нас, Божа збаўленьня нашага! І зьбяры нас, і выбаў нас ад паганаў, каб мы маглі славіць імя Тваё сьвятое і хваліліся славай Тваёй!”36Дабраслаўлёны ГОСПАД, Бог Ізраіля, ад веку і аж на вякі!» І сказаў увесь народ: «Амэн!», і славіў ГОСПАДА.37І [Давід] пакінуў там, перад Каўчэгам Запавету ГОСПАДА, Асафа і братоў ягоных, каб яны служылі перад Каўчэгам заўсёды, паводле патрэбы кожнага дня,38і Абэд-Эдома і братоў ягоных, шэсьцьдзясят восем; а Абэд-Эдома, сына Едутуна, і Хосу прыдзьвернікамі,39а Цадока, сьвятара, і братоў ягоных, сьвятароў — перад Сялібай ГОСПАДА, на ўзгорку, які ў Гібэоне,40каб складалі цэласпаленьні ГОСПАДУ на ахвярніку цэласпаленьня заўсёды, раніцаю і ўвечары, паводле ўсіх пастановаў Закону ГОСПАДА, які Ён загадаў Ізраілю.41І з імі Гэмана і Едутуна і іншых выбраных, якія прызначаныя па імёнах, каб славіць ГОСПАДА, бо на вякі міласэрнасьць Ягоная.42Пры іх Гэман і Едутун з трубамі і цымбаламі, каб граць, і з інструмэнтамі для сьпеваў Божых; а сыны Едутуна — пры браме.43І адыйшоў увесь народ, кожны ў дом свой, і вярнуўся Давід, каб дабраславіць дом свой.