ПЕСЬНЯ2bel_jfc

1«Я — нарцыс Сарону, лілея даліны!»2«Як лілея сярод церняў, так сяброўка мая сярод дзяўчатаў».3«Як яблына сярод дрэваў лясных, так любы мой сярод хлопцаў. У ценю ягоным прывабным я села, і плод ягоны салодкі для паднябеньня майго.4У дом банкетаваньня ён увёў мяне, і сьцяг ягоны нада мною — каханьне.5Падмацуйце мяне пірагамі з разынкамі, асьвяжыце мяне яблыкамі, бо я млею ад каханьня.6Левая рука ягоная пад галавою маёй, а правіцай сваёй ён абдымае мяне».7«Заклінаю вас, дочкі Ерусалімскія, сарнамі і ланямі палявымі, не будзіце і не падымайце каханую, аж пакуль сама не захоча».8«Голас любага майго! Вось, ён ідзе, узыходзіць на горы, пераскоквае ўзгоркі.9Любы мой падобны да сарны, да маладога аленя. Вось, ён стаіць за сьцяною нашаю, заглядае праз вакно, зазірае праз краты.10Адказаў любы мой і сказаў да мяне: “Уставай, сяброўка мая, прыгажуня мая, і прыходзь.11Бо вось, зіма прайшла, дождж спыніўся і перастаў.12Пралескі відаць на зямлі, час сьпяваньня настаў, і голас туркаўкі чуваць у зямлі нашай.13Дрэва фігавае выдала пупышкі [свае], вінаград квітнее і разьлівае водар. Устань, прыходзь, сяброўка мая; прыгажуня мая, прыходзь!14Галубка мая, [што жывеш] у расколінах скалы, у схове пад стромаю, пакажы мне выгляд твой, дай мне пачуць голас твой, бо голас твой салодкі, і выгляд твой прывабны”».15«Лавіце нам лісаў, малых лісянятаў, якія нішчаць вінаграднікі, бо вінаграднікі нашыя квітнеюць».16«Любы мой [належыць] мне, а я — яму, ён пасьвіць сярод лілеяў.17Пакуль дзень дыхае [ветрам] і зьнікаюць цені, вярніся! Будзь падобны, любы мой, да сарны, да маладога аленя на гарах Бэтэр».