РЫМЛЯНАЎ4bel_jfc

1Дык што, скажам, Абрагам, бацька наш, знайшоў паводле цела?2Бо калі Абрагам апраўданы ўчынкамі, ён мае пахвалу, але ня перад Богам.3Бо што кажа Пісаньне? «Паверыў Абрагам Богу, і залічана яму за праведнасьць».4Таму, хто робіць, нагарода ня з ласкі залічваецца, але з павіннасьці;5а таму, хто ня робіць, але верыць у Таго, Хто апраўдвае бязбожніка, вера ягоная залічваецца за праведнасьць.6Гэтак і Давід кажа, што шчасьце чалавеку, якому Бог залічвае праведнасьць незалежна ад учынкаў:7«Шчасьлівыя тыя, якім адпушчаныя беззаконьні і якім грахі прыкрытыя;8шчасьлівы чалавек, якому Госпад не залічыць грэху».9Дык шчаснасьць гэтая для абрэзаных ці і для неабрэзаных? Бо мы кажам, што Абрагаму вера залічана за праведнасьць.10Дык калі залічана? У абразаньні ці ў неабразаньні? Не ў абразаньні, але ў неабразаньні.11I знак абразаньня ён атрымаў, як пячатку праведнасьці веры, якую [ён меў] у неабразаньні, каб быў ён бацькам усіх, хто верыць у неабразаньні, каб і ім залічана была праведнасьць,12і бацькам абразаньня, тых, якія ня толькі [маюць] абразаньне, але і ходзяць па сьлядах веры ў неабразаньні бацькі нашага Абрагама.13Бо не праз Закон Абрагаму ці насеньню ягонаму [дадзена] абяцаньне быць спадкаемцам сьвету, але праз праведнасьць веры.14Бо калі тыя, што праз Закон, — спадкаемцы, змарнее вера і зьнішчыцца абяцаньне;15бо Закон выклікае гнеў, бо дзе няма закону, няма парушэньня.16Дзеля гэтага праз веру, каб было паводле ласкі, каб абяцаньне было ўгрунтаваным для ўсяго насеньня, ня толькі для таго, якое праз Закон, але і для таго, якое праз веру Абрагама, які ёсьць бацька ўсіх нас,17як напісана: «Я паставіў цябе бацькам многіх народаў», перад Богам, Якому ён паверыў, Які ажыўляе мёртвых і называе тое, што ня ёсьць, як тое, што ёсьць.18Ён, насуперак надзеі, паверыў з надзеяй, што станецца бацькам многіх народаў, паводле сказанага: «Гэткае будзе насеньне тваё».19I, не зьнямогшыся ў веры, ён не глядзеў на цела сваё ўжо амярцьвелае, якое мела амаль сто гадоў, і што ўлоньне Сары амярцьвела,20у абяцаньні Божым не сумняваўся недаверствам, але ўмацаваўся вераю, аддаўшы славу Богу21і маючы пэўнасьць, што Ён магутны зрабіць тое, што абяцаў.22Дзеля гэтага і залічана яму за праведнасьць.23А напісана [гэта] ня дзеля яго толькі, што залічана яму,24але і дзеля нас, што мае быць залічана нам, якія вераць у Таго, Хто ўваскрасіў з мёртвых Ісуса, Госпада нашага,25Які быў выдадзены дзеля грахоў нашых і ўваскрос дзеля апраўданьня нашага.