РЫМЛЯНАЎ3bel_jfc

1Дык якая перавага Юдэя, ці якая карысьць ад абразаньня?2Вялікая ў-ва ўсіх адносінах, а найперш у тым, што ім даверана слова Божае.3Бо што, калі некаторыя не паверылі? Ці недаверства іхняе зьнішчыць веру Божую?4Няхай ня станецца! Бог ёсьць праўдзівы, а ўсякі чалавек хлусьлівы, як напісана: «Каб Ты быў праведны ў словах Тваіх і перамог у судзе Тваім».5А калі нашая няправед­насьць зьяўляе праведнасьць Божую, што скажам? Ці Бог, Які выяўляе гнеў, няправедны? Кажу па-чалавечаму.6Няхай ня станецца! Бо як жа Бог будзе судзіць сьвет?7Бо калі праўда Божая праз маю хлусьлівасьць памнажаецца на славу Ягоную, за што яшчэ мяне судзяць як грэшніка?8I ці не рабіць нам благое, каб выйшла добрае, як некаторыя блюзьняць на нас і кажуць, што мы гэтак кажам? Справядлівы суд на такіх!9Дык што? Ці мы лепшыя? Зусім не! Бо мы ўжо давялі, што і Юдэі, і Грэкі, — усе пад грэхам,10як напісана: «Няма праведнага аніводнага;11няма таго, хто разумее; няма таго, хто шукае Бога.12Усе ўхіліліся, разам нягодныя; няма таго, хто робіць дабро, няма аніводнага.13Горла іхняе — магіла адчыненая; языкамі сваімі ашукваюць, атрута зьмяіная на губах іхніх.14Вусны іхнія поўныя абмовы і горычы.15Ногі іхнія хуткія на праліцьцё крыві,16зьнішчэньне і няшчасьце на шляхах іхніх,17і шляху супакою яны не пазналі.18Няма страху Божага перад вачыма іхнімі».19А мы ведаем, што Закон усё, што гаворыць, гаворыць да тых, якія пад Законам, каб усе вусны былі загароджаныя і ўвесь сьвет стаўся вінаватым перад Богам,20бо справамі Закону не апраўдаецца перад Ім ніякае цела; бо праз Закон пазнаецца грэх.21А цяпер, незалежна ад Закону, зьяўлена праведнасьць Божая, засьведчаная праз Закон і Прарокаў,22праведнасьць Божая праз веру ў Ісуса Хрыста для ўсіх і на ўсіх тых, якія вераць; бо няма розьніцы,23бо ўсе зграшылі і пазбаўлены славы Божае,24атрымліваючы апраўданьне дарма ласкай Ягонай праз адкупленьне ў Хрысьце Ісусе,25Якога Бог пастанавіў [быць] ахвярай перамольнай у крыві Ягонай праз веру, дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй праз дараваньне грахоў, учыненых раней, у [час] цярплівасьці Божае,26дзеля выяўленьня праведнасьці Сваёй у цяперашні час, каб быў Ён праведны і апраўдваў таго, хто верыць у Ісуса.27Дык дзе тое, чым хваліцца? Выключана. Якім законам? [Законам] учынкаў? Не, але законам веры.28Дык мы лічым, што чалавек апраўдваецца вераю, незалежна ад учынкаў Закону.29Няўжо Бог толькі Юдэяў, а не паганаў таксама? Так, і паганаў,30бо адзін Бог, Які апраўдае абразаньне з веры і неабразаньне праз веру.31Дык мы зьнішчаем Закон праз веру? Няхай ня станецца! Але ўсталёўваем Закон.