РЫМЛЯНАЎ12bel_jfc

1Дык прашу вас, браты, праз міласэрнасьць Божую, аддайце целы вашыя на ахвяру жывую, сьвятую, прыемную Богу, на разумнае служэньне вашае,2і не прыпадабняйцеся веку гэтаму, але перамяняйцеся праз абнаўленьне розуму вашага, каб вам выпрабаваць, што ёсьць воля Божая, што добрае, і прыемнае [Богу], і дасканалае.3Бо праз ласку, дадзеную мне, кажу кожнаму з вас: ня думайце [пра сябе] больш, чым трэба думаць, але думайце цьвяроза, як Бог кожнага надзяліў мерай веры.4Бо як у адным целе маем шмат членаў, але ня ўсе члены маюць тую самую работу,5гэтак мы, многія, зьяўляемся адным целам у Хрысьце, а паасобку адзін для аднаго — члены.6Калі ж, паводле дадзенай нам ласкі, маем розныя дары, калі прароцтва, [няхай будзе] згодна з верай;7калі служэньне — у служэньні; калі хто вучыць — у навучаньні;8калі хто суцяшае — у суцяшэньні; калі хто раздае — у шчырасьці; калі хто кіруе — з дбайнасьцю; калі хто чыніць міласэрнасьць — з ахвотаю.9Любоў [няхай будзе] некрывадушная; брыдзьцеся зла, прыляпляйцеся да дабра.10Братняя любоў адзін да аднаго [няхай будзе] ад усяго сэрца, у пашане адзін аднаго выпярэджвайце;11у дбайнасьці не лянуйцеся; духам палайце; Госпаду служыце;12[маючы] надзею, радуйцеся; у прыгнёце будзьце вытрывалымі; у малітве — няспыннымі;13у патрэбах сьвятых бярыце ўдзел; імкніцеся да гасьціннасьці.14Дабраслаўляйце тых, якія вас перасьледуюць, дабраслаўляйце, а не кляніце.15Радуйцеся з тымі, хто радуецца, і плачце з тымі, хто плача.16Думайце адзін пра аднаго аднолькава; не ўзьвялічвайце саміх сябе, але пакорнымі захапляйцеся; ня будзьце мудрымі самі праз сябе.17Нікому не аддаючы ліхотай за ліхоту, дбайце пра добрае перад усімі людзьмі.18Калі магчыма для вас, мейце супакой з усімі людзьмі.19Ня помсьціце за сябе, улюбёныя, але дайце месца гневу [Божаму], бо напісана: «“Мне [належыць] помста, Я аддам”, — кажа Госпад».20Дык, калі вораг твой галодны, накармі яго; калі смагне, напаі яго; бо, робячы гэтае, зьбярэш яму на галаву вугольлі распаленыя.21Ня будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром.