ПСАЛЬМЫ98bel_jfc

1Псальм. Сьпявайце ГОСПАДУ новы сьпеў, бо Ён цуды ўчыніў! Правіца Ягоная і рамяно сьвятасьці Ягонай здабылі перамогу Яму.2ГОСПАД зьявіў збаўленьне Сваё, перад вачыма народаў адкрыў праведнасьць Сваю.3Узгадаў пра міласэрнасьць Сваю і вернасьць Сваю для дому Ізраіля. Усе канцы зямлі ўбачылі збаўленьне Бога нашага.4Усклікай ГОСПАДУ, уся зямля! Цешцеся, і радуйцеся, і выслаўляйце!5Выслаўляйце ГОСПАДА на гусьлях, на гусьлях і галосным сьпяваньнем!6На трубах і гукам рогу ўсклікайце перад абліччам Валадара ГОСПАДА!7Няхай мора гудзе і ўсё, што ў ім, сусьвет і ўсё, што жыве ў ім!8Няхай пляскаюць у далоні рэкі, і горы радуюцца разам [з імі]9перад абліччам ГОСПАДА, бо Ён ідзе судзіць зямлю. Сусьвет Ён будзе судзіць паводле праведнасьці і народы — паводле справядлівасьці.