ПСАЛЬМЫ92bel_jfc
1Псальм. Сьпеў на дзень суботы.2Добра славіць ГОСПАДА і выслаўляць імя Тваё, Найвышэйшы!3Апавядаць раніцаю міласэрнасьць Тваю, і вернасьць Тваю — уначы,4на дзесяціструнным псалтыры і на гусьлях граючы.5Бо Ты ўзьвесяліў мяне, ГОСПАДЗЕ, справамі Тваімі, творам рук Тваіх буду радавацца.6Якія вялікія ўчынкі Твае, ГОСПАДЗЕ; вельмі глыбокія думкі Твае.7Чалавек бязглузды ня будзе ведаць, і дурань не зразумее гэтага.8Калі бязбожнікі зелянеюць, як трава, і ўсе ліхадзеі квітнеюць, няхай будуць яны зьнішчаны на вякі!9А Ты, ГОСПАДЗЕ, узвышаны на вякі!10Бо вось ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, бо вось ворагі Твае загінуць, і будуць расьцярушаныя ўсе ліхадзеі.11І Ты ўзнясеш рог мой, як у аднарога, я буду памазаны сьвежым алеем.12Будуць глядзець вочы мае на ворагаў маіх, і пра злачынцаў, якія паўсталі супраць мяне, пачуюць вушы мае.13Праведнік быццам пальма зелянее, ён расьце, як той кедр на Лібане.14Насаджаныя ў Доме ГОСПАДА зелянеюць на панадворках Бога нашага.15Яны плод свой даюць і ў старасьці, яны сакавітыя і сьвежыя,16каб абвяшчаць, што ГОСПАД справядлівы, Скала мая, і няма ў Ім беззаконьня.