ПСАЛЬМЫ91bel_jfc
1Той, які жыве пад заслонай Найвышэйшага і пад ценем Усемагутнага,2кажа да ГОСПАДА: «Ты — прыстанішча маё і цьвярдыня мая, Бог мой, на Якога я спадзяюся».3Бо Ён выратуе цябе ад пасткі птушкалова, ад пошасьці сьмяротнай.4Пер’ем Сваім закрые цябе, і пад крыламі Ягонымі будзеш мець надзею; праўда Ягоная — шчыт і заслона.5Не спалохаешся страху ўначы, ані стралы, якая ўдзень ляціць,6ані пошасьці, якая ў цемры прыходзіць, ані заразы, якая сярод белага дня пустошыць.7Тысяча побач з табой упадзе і дзесяць тысячаў праваруч ад цябе, а да цябе яна не падыйдзе.8Толькі вачыма тваімі глядзець будзеш і ўбачыш з бязбожнымі расплату.9За тое, што ты ГОСПАДА, прыбежышча сваё, і Найвышэйшага выбраў за сялібу сабе,10не спаткае цябе злое, і пакараньне не наблізіцца да намёту твайго.11Бо Ён анёлам Сваім загадае пра цябе, каб захоўвалі цябе на ўсіх шляхах тваіх.12На руках панясуць цябе, каб не спатыкнуўся аб камень нагою тваёю.13Па ільвах і гадзюках хадзіць будзеш, львянятаў і цмокаў патопчаш.14«За тое, што ён Мяне ўзьлюбіў, збаўлю яго; узвышу яго, бо імя Маё ведае.15Будзе клікаць Мяне, і Я адкажу яму; у бядзе Я буду з ім, выратую яго і ўшаную яго.16Доўгімі днямі насычу яго і дам убачыць збаўленьне Маё».