ПСАЛЬМЫ90bel_jfc
1Малітва Майсея, мужа Божага. Госпадзе, Ты быў для нас сялібаю з пакаленьня ў пакаленьне!2Перш, чым горы нарадзіліся, і Ты даў кшталт зямлі і сусьвету, ад веку і на вякі Ты ёсьць Бог.3Ты вяртаеш у друз чалавека і кажаш: «Вярніцеся, сыны Адама!»4Бо тысяча гадоў перад вачыма Тваімі — як учорашні дзень, што мінуў, і варта начная.5Ты іх зносіш [разводзьдзем]; яны — як сон і як трава, якая раніцаю зелянее.6Раніцаю квітнее яна і зелянее, а ўвечары зрэжуць яе, і яна сохне.7Бо мы зьнікаем ад гневу Твайго, ад ярасьці Тваёй мы спалоханыя.8Ты паклаў беззаконьні нашыя перад Сабою, нашыя схаваныя [грахі] — перад сьветласьцю аблічча Твайго.9Бо ўсе дні нашыя прападаюць ад абурэньня Твайго, гады нашы сканчваюцца, быццам той уздых.10Дзён гадоў нашых — гадоў семдзясят, а як пры сіле — гадоў восемдзясят; і найлепшае ў іх — гарапашнасьць і ліхоцьце, бо прамінаюць яны шпарка, і мы адлятаем.11Хто ведае моц гневу Твайго і абурэньне Тваё, што як страх перад Табою?12Лічыць дні нашыя навучы Ты нас, каб прыдбаць нам мудрае сэрца.13Павярніся, ГОСПАДЗЕ! Дакуль Ты? Пашкадуй слугаў Тваіх!14Насыць нас раніцаю міласэрнасьцю Тваёй, каб мы весяліліся і радаваліся ў-ва ўсе дні нашыя.15Узрадуй Ты нас паводле дзён, у якія Ты прыгнятаў нас, і паводле гадоў, у якія мы бачылі ліхое.16Няхай зьявіцца над слугамі Тваімі справа Твая, і веліч Твая — над сынамі іхнімі.17Няхай хараство Госпада, Бога нашага, будзе над намі і ўмацуе справы рук нашых. Умацуй Ты справы рук нашых!