ПСАЛЬМЫ89bel_njo

1Навучаньне Этана Эзрахі.2Пра міласэрнасьць ГОСПАДА буду сьпяваць вечна; з пакаленьня ў пакаленьне буду апавядаць пра вернасьць Тваю вуснамі маімі.3Бо я сказаў: “Навечна збудаваная міласэрнасьць, на нябёсах Ты ўгрунтаваў вернасьць Тваю”.4“Я заключыў запавет Мой з выбранцам Маім, прысягнуў Давіду, слузе Майму:5На вякі ўгрунтую насеньне тваё, збудую пасад твой з пакаленьня ў пакаленьне. (Сэлях)6І нябёсы славяць цуды Твае, ГОСПАДЗЕ, і вернасьць Тваю — у зграмаджэньні сьвятых.7Бо хто параўнаецца ў аблоках з ГОСПАДАМ? Хто падобны да ГОСПАДА сярод сыноў Божых?8Бог гэтак страшлівы на нарадзе сьвятых, і страшны для ўсіх, што вакол Яго.9ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, хто гэтакі моцны, як Ты, ГОСПАДЗЕ? І вернасьць Твая навакол Цябе.10Ты пануеш над узьнёсласьцю мора, і калі хвалі ўздымаюцца, Ты іх сьцішаеш.11Ты скрышыў Рагава, быццам параненага; рамяном моцы Тваёй Ты раскідаў ворагаў Тваіх.12Тваё ёсьць неба, і Твая — зямля; сусьвет і ўсё, што ў ім, Ты заснаваў.13Поўнач і поўдзень — Ты іх стварыў; Табор і Гермон радуюцца дзеля імя Твайго.14Рамяно Тваё магутнае; рука Твая дужая, ўзьнятая правіца Твая.15Праведнасьць і суд — падставы пасаду Твайго; міласэрнасьць і праўда ідуць перад абліччам Тваім.16Шчасьлівы народ, які ведае трубны голас Твой. ГОСПАДЗЕ, яны ходзяць ў сьвятле аблічча Твайго!17У іменьні Тваім будуць радавацца яны ўвесь дзень, і праведнасьцю Тваёй будуць узвышаны.18Бо Ты — краса сілы іхняй, і праз ласку Тваю ўзьняты рог наш.19Бо ад ГОСПАДА шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраіля валадар наш.20Тады гаворачы у відзежы да багабойнага Твайго, Ты сказаў: “Я даў успамогу волату, узвысіў юнака з народу.21Знайшоў Я Давіда, слугу Майго, сьвятым алеем Маім памазаў яго.22Рука Мая ўмацуе яго, і плячо Маё ўзмоцніць яго.23Не пераможа вораг яго, і сын беззаконьня не асіліць яго.24І скрышу перад абліччам ягоным тых, што прыгнятаюць яго, а тых, што ненавідзяць яго, павалю.25І будзе вернасьць Мая і міласэрнасьць Мая з ім, і ў імя Маё ўзьнясецца рог ягоны.26І палажу руку ягоную на мора, а правіцу ягоную — на рэках.27Ён будзе клікаць Мяне: “Ты — Бацька Мой, Ты — Бог мой і скала збаўленьня майго!”28Я зраблю яго першародным, найвышэйшым між валадароў зямлі.29Навякі захоўваючы, захаваю для яго міласэрнасьць Маю, і запавет Мой з ім будзе верным.30І зраблю, што насеньне ягонае будзе трываць вечна, і пасад ягоны — як дні нябёсаў.31Калі сыны ягоныя пакінуць закон Мой і ня будуць хадзіць паводле судоў Маіх,32калі парушаць пастановы Мае і прыказаньняў Маіх ня будуць захоўваць,33Я наведаю правіны іхнія з кіем, і карамі беззаконьні іхняе,34але міласэрнасьці Маёй не забяру ў яго, і вернасьці Маёй ня здраджу.35Не парушу Я запавету Майго і таго, што выйшла з вуснаў Маіх, не зьмяню.36Раз Я пакляўся ў сьвятасьці Маёй, што не схлушу Давіду.37Насеньне ягонае будзе на вякі, і пасад ягоны — як сонца перада Мною.38Як месяц будзе умацаваны ён на вякі, а сьведка ў небе — верны. (Сэлях)39Але Ты пакінуў і пагрэбаваў, адвярнуўся ад памазанца Твайго!40Ты пагардзіў запаветам са слугою Тваім, кінуў на зямлю дыядэму ягоную.41Ты збурыў усе загарадкі ягоныя, прывёў загубу ў замкі ягоныя.42Усе, што праходзілі дарогаю, рабавалі яго; ён стаўся ганьбаю для суседзяў сваіх.43Ты ўзьняў правіцы тых, што перасьледавалі яго, і ўзрадаваў ўсіх ворагаў ягоных.44Ты назад павярнуў джала мяча ягонага і ня даў перамогі ў вайне,45Ты прыбраў бляск ягоны і пасад яго паваліў на зямлю.46Ты скараціў дні моладасьці ягонай, ганьбай пакрыў яго. (Сэлях)47Як доўга, ГОСПАДЗЕ? Ці назаўсёды Ты будзеш хавацца? Ці будзе палаць як агонь ярасьць Твая?48Узгадай, які век мой, якой марнасьцю Ты стварыў ўсіх сыноў чалавечых!49Хто з людзей можа жыць і ня ўгледзіць сьмерці? Хто выбавіць душу сваю з рукі пекла? (Сэлях)50Дзе, Госпадзе, даўнейшая міласэрнасьць Твая, як Ты прысягаў Давіду ў вернасьці Тваёй!51Узгадай, Госпадзе, ганьбу слугаў Тваіх, што ў нутры я нашу ад усіх народаў шматлікіх,52якою зьневажаюць ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, якой зьневажаюць сьляды памазанца Твайго!53Няхай будзе дабраслаўлёны ГОСПАД на вякі. Амэн! Амэн!