ПСАЛЬМЫ89bel_jfc
1Навучаньне Этана Эзрахі.2Пра міласэрнасьць ГОСПАДА буду сьпяваць вечна; з пакаленьня ў пакаленьне буду апавядаць пра вернасьць Тваю вуснамі маімі.3Бо я сказаў: «Навечна збудаваная міласэрнасьць, на нябёсах Ты ўгрунтаваў вернасьць Тваю».4«Я заключыў запавет Мой з выбранцам Маім, прысягнуў Давіду, слузе Майму:5“На вякі ўгрунтую насеньне тваё, збудую пасад твой з пакаленьня ў пакаленьне”». (Сэлях)6І нябёсы славяць цуды Твае, ГОСПАДЗЕ, і вернасьць Тваю — у царкве сьвятых.7Бо хто параўнаецца ў аблоках з ГОСПАДАМ? Хто падобны да ГОСПАДА сярод сыноў Божых?8Бог гэтак страшлівы на нарадзе сьвятых, і страшны для ўсіх, што вакол Яго.9ГОСПАДЗЕ, Божа Магуцьцяў, хто гэтакі моцны, як Ты, ГОСПАДЗЕ? І вернасьць Твая навакол Цябе.10Ты пануеш над узьнёсласьцю мора, і калі хвалі ўздымаюцца, Ты іх сьцішаеш.11Ты скрышыў Рагава, быццам параненага; рамяном моцы Тваёй Ты раскідаў ворагаў Тваіх.12Тваё ёсьць неба, і Твая — зямля; сусьвет і ўсё, што ў ім, Ты заснаваў.13Поўнач і поўдзень — Ты іх стварыў; Табор і Гермон радуюцца дзеля імя Твайго.14Рамяно Тваё магутнае; рука Твая дужая, узьнятая правіца Твая.15Праведнасьць і суд — падставы пасаду Твайго; міласэрнасьць і праўда ідуць перад абліччам Тваім.16Шчасьлівы народ, які ведае трубны голас Твой. ГОСПАДЗЕ, яны ходзяць у сьвятле аблічча Твайго!17У іменьні Тваім будуць радавацца яны ўвесь дзень, і праведнасьцю Тваёй будуць узвышаны.18Бо Ты — краса сілы іхняй, і праз ласку Тваю ўзьняты рог наш.19Бо ад ГОСПАДА шчыт наш, і ад Сьвятога Ізраіля валадар наш.20Тады, гаворачы ў відзежы да багабойнага Твайго, Ты сказаў: «Я даў успамогу волату, узвысіў юнака з народу.21Знайшоў Я Давіда, слугу Майго, сьвятым алеем Маім памазаў яго.22Рука Мая ўмацуе яго, і рамяно Маё ўзмоцніць яго.23Не пераможа вораг яго, і сын беззаконьня не асіліць яго.24І Я скрышу перад абліччам ягоным тых, што прыгнятаюць яго, а тых, што ненавідзяць яго, павалю.25І будзе вернасьць Мая і міласэрнасьць Мая з ім, і ў імя Маё ўзьнясецца рог ягоны.26І Я палажу руку ягоную на мора, а правіцу ягоную — на рэкі.27Ён будзе клікаць Мяне: “Ты — Айцец Мой, Ты — Бог мой і скала збаўленьня майго!”28Я зраблю яго першародным, найвышэйшым між валадароў зямлі.29На вякі захоўваючы, захаваю для яго міласэрнасьць Маю, і запавет Мой з ім будзе верным.30І Я зраблю, што насеньне ягонае будзе трываць вечна, і пасад ягоны — як дні нябёсаў.31Калі сыны ягоныя пакінуць Закон Мой і ня будуць хадзіць паводле судоў Маіх,32калі парушаць пастановы Мае і прыказаньняў Маіх ня будуць захоўваць,33Я наведаю правіны іхнія з кіем, і беззаконьні іхнія — з пакараньнямі,34але міласэрнасьці Маёй не забяру ў яго, і вернасьці Маёй ня здраджу.35Не парушу Я запавету Майго і таго, што выйшла з вуснаў Маіх, не зьмяню.36Я пакляўся [адзін] раз у сьвятасьці Маёй, што не схлушу Давіду.37Насеньне ягонае будзе на вякі, і пасад ягоны — як сонца перада Мною.38Як месяц будзе ўмацаваны ён на вякі, а сьведка ў небе — верны». (Сэлях)39Але Ты пакінуў і пагрэбаваў, адвярнуўся ад памазанца Твайго!40Ты пагардзіў запаветам са слугою Тваім, кінуў на зямлю дыядэму ягоную.41Ты збурыў усе загарадкі ягоныя, прывёў загубу ў замкі ягоныя.42Усе, што праходзілі дарогаю, рабавалі яго; ён стаўся ганьбаю для суседзяў сваіх.43Ты ўзьняў правіцы тых, якія перасьледавалі яго, і ўзрадаваў усіх ворагаў ягоных.44Ты назад павярнуў джала мяча ягонага і ня даў перамогі ў вайне,45Ты прыбраў бляск ягоны і пасад ягоны паваліў на зямлю.46Ты скараціў дні маладосьці ягонай, ганьбай пакрыў яго. (Сэлях)47Як доўга, ГОСПАДЗЕ? Ці назаўсёды Ты будзеш хавацца? Ці будзе палаць, як агонь, ярасьць Твая?48Узгадай, які век мой, якой марнасьцю Ты стварыў усіх сыноў чалавечых!49Хто з людзей можа жыць і ня ўгледзіць сьмерці? Хто выбавіць душу сваю з рукі пекла? (Сэлях)50Дзе, Госпадзе, даўнейшая міласэрнасьць Твая, як Ты прысягаў Давіду ў вернасьці Тваёй!51Узгадай, Госпадзе, ганьбу слугаў Тваіх, што ў нутры я нашу ад усіх народаў шматлікіх,52якою зьневажаюць ворагі Твае, ГОСПАДЗЕ, якой зьневажаюць сьляды памазанца Твайго!53Няхай будзе дабраслаўлёны ГОСПАД на вякі. Амэн! Амэн!