ПСАЛЬМЫ85bel_jfc
1Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.2Ты зьявіў ласку, ГОСПАДЗЕ, для зямлі Тваёй, Ты вярнуў палон Якуба.3Ты дараваў віну народу Твайго, Ты пакрыў усе грахі іхнія. (Сэлях)4Ты стрымаў усю лютасьць Тваю, адвярнуў жар гневу Твайго.5Вярні нас, Божа збаўленьня нашага, і спыні абурэньне Тваё на нас.6Няўжо вечна будзеш гневацца на нас і гнеў Твой працягнеш з пакаленьня ў пакаленьне?7Няўжо не павернешся, каб ажывіць нас, каб народ Твой узрадаваўся ў Табе?8Дай нам убачыць, ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Тваю, і збаўленьне Тваё дай нам!9Паслухаю, што кажа Бог ГОСПАД, бо Ён кажа пра супакой для народу Свайго і для багабойных Сваіх, і няхай не зьвяртаюцца яны да глупоты. (Сэлях)10Вось, блізка збаўленьне Ягонае для тых, што баяцца Яго, каб слава [Божая] пасялілася на зямлі нашай.11Міласэрнасьць і праўда сустрэнуцца, праведнасьць і супакой пацалуюцца.12Праўда ўзыйдзе з зямлі, і праведнасьць з неба глядзець будзе.13І ГОСПАД дасьць даброцьце, і зямля наша дасьць ураджай свой.14Праведнасьць будзе ісьці перад абліччам Яго і будзе стаяць на шляху крокаў Ягоных.