ПСАЛЬМЫ83bel_njo

1Сьпеў. Псальм Асафа.2Божа! Не маўчы, і ня будзь у маўчаньні і ў супакоі, Божа!3Бо вось, узварухнуліся ворагі Твае, і ненавісьнікі Тваі паднялі галаву.4Супраць народу Твайго яны кнуюць [намеры] таемныя і радзяцца супраць тых, каго Ты ахоўваеш.5Яны сказалі: “Хадзіце і сатрэм іх між народамі, і імя Ізраіля ня будзе ўзгадвацца болей”.6Бо радзіліся яны аднадумна, супраць Цябе заключылі запавет7намёты Эдому і Ізмаэляне, Мааў і Агаране,8Геваль і Амон і Амалек, Філістынцы і жыхары Тыру.9І Асур далучыўся да іх, стаўся ён рамяном для сыноў Лёта. (Сэлях)10Зрабі ж Ты ім як Мадыяну, як Сісэры, як Явіну ля ручая Кішон,11якія зьнішчаныя каля Эндору, сталіся як гной на зямлі.12Учыні з імі, з магнатамі іхнімі як з Арэвам і Зэвам, і з усімі князямі іхнімі, як з Зэвахам і Сальмунам,13якія казалі: “Возьмем сабе ў спадчыну сялібы Божыя!”14Божа мой! Зрабі іх як [пыл у] віхуры, як салому пад ветрам!15Як агонь паліць лясы і як полымя апальвае горы,16гэтак перасьледуй Ты іх бурай Тваёю і віхрам Тваім напалохай!17Напоўні сорамам твары іхнія, і будуць шукаць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ.18Няхай будуць асаромленыя і спалоханыя навечна, няхай будуць у сораме і загінуць,19і пазнаюць, што імя Тваё — ГОСПАД, і толькі Ты — Найвышэйшы над усёй зямлёю.