ПСАЛЬМЫ83bel_jfc
1Сьпеў. Псальм Асафа.2Божа! Не маўчы, і ня будзь у маўчаньні і ў супакоі, Божа!3Бо вось, узварухнуліся ворагі Твае, і ненавісьнікі Твае паднялі галаву.4Супраць народу Твайго яны кнуюць [намеры] таемныя і радзяцца супраць тых, каго Ты ахоўваеш.5Яны сказалі: «Хадзіце і сатрэм іх між народамі, і імя Ізраіля ня будзе ўзгадвацца болей».6Бо радзіліся яны аднадумна, супраць Цябе заключылі запавет7намёты Эдому і Ізмаэльцы, Мааў і Агаране,8Геваль і Амон, і Амалек, Філістынцы і жыхары Тыру.9І Асур далучыўся да іх, стаўся ён рамяном для сыноў Лота. (Сэлях)10Зрабі ж Ты ім як Мадыяну, як Сісэры, як Явіну каля ручая Кішон,11якія зьнішчаныя каля Эндору, сталіся як гной на зямлі.12Учыні з імі, з магнатамі іхнімі як з Арэвам і Зэвам, і з усімі князямі іхнімі, як з Зэвахам і Сальмунам,13якія казалі: «Возьмем сабе ў спадчыну сялібы Божыя!»14Божа мой! Зрабі іх як [пыл у] віхуры, як салому пад ветрам!15Як агонь паліць лясы і як полымя апальвае горы,16гэтак Ты перасьледуй іх бурай Тваёю і віхурай Тваёй напалохай!17Напоўні сорамам абліччы іхнія, і будуць шукаць імя Тваё, ГОСПАДЗЕ.18Няхай будуць асаромленыя і спалоханыя навечна, няхай будуць у сораме і загінуць,19і даведаюцца, што імя Тваё — ГОСПАД, і толькі Ты — Найвышэйшы над усёй зямлёю.