ПСАЛЬМЫ82bel_jfc
1Псальм Асафа. Бог стаіць на сходзе багоў, сярод багоў Ён судзіць:2«Дакуль будзеце судзіць беззаконна і ўздымаць абліччы бязбожнікаў? (Сэлях)3Судзіце беднага і сірату; убогага і бедака апраўдайце.4Ратуйце беднага і гаротнага, з рукі бязбожнікаў вызваляйце!»5Нічога ня ведаюць і не разумеюць, і ў цемры ходзяць; і захісталіся ўсе падваліны зямлі!6Я сказаў: «Вы — богі, усе вы — сыны Найвышэйшага,7аднак, вы памрацё, як людзі, упадзеце, як адзін з князёў».8Паўстань, Божа, судзі зямлю, бо Ты возьмеш у спадчыну ўсе народы.