ПСАЛЬМЫ8bel_njo

1Кіраўніку хору: на лад Гітыт. Псальм Давіда.2ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі! Слава Твая ўзьнесеная па-над нябёсы!3З вуснаў немаўлятаў і тых, што пры грудзях, Ты заснаваў умацаваньне супраць ненавісьнікаў Тваіх, каб спыніць ворага і мсьціўцу.4Калі я гляджу на неба Тваё, твор пальцаў Тваіх, на месяц і на зоркі, якія Ты паставіў,5я думаю: “Што ёсьць чалавек, што Ты памятаеш пра яго, і сын чалавечы, што Ты наведваеш яго?6Ня шмат Ты паменшыў яго перад анёламі*, і славай і веліччу ўкаранаваў Ты яго,7і даў яму панаваць над творамі рук Тваіх, і ўсё Ты паклаў пад ногі яму:8авечак і валоў усіх, і зьвяроў палявых,9птушак у небе, і рыбаў у моры, і ўсё, што ходзіць сьцежкамі марскімі.10ГОСПАДЗЕ, Госпадзе наш! Якое слаўнае імя Тваё па ўсёй зямлі!