ПСАЛЬМЫ78bel_jfc
1Навучаньне Асафа. Зважай, народзе мой, на закон мой, прыхіліце вушы свае да словаў вуснаў маіх!2Адчыню я вусны мае ў прыповесьці, буду апавядаць загадкі старадаўнія.3Што чулі мы і даведаліся, і што бацькі нашыя расказалі нам,4гэтага не схаваем ад сыноў іхніх, абвяшчаючы пакаленьню наступнаму хвалу ГОСПАДА і магутнасьць Ягоную, і цуды Ягоныя, што Ён учыніў.5І Ён узьняў сьведчаньне ў Якубе, і паклаў Закон у Ізраілі, пра гэта загадаў бацькам нашым, каб яны паведамілі [гэта] сынам сваім,6каб ведала пакаленьне наступнае, сыны, якія народзяцца, і каб яны ў свой час абвясьцілі [гэта] сынам сваім.7І ўскладуць на Бога надзею сваю, і не забудуцца пра дзеяньні Божыя, і прыказаньні Ягоныя будуць захоўваць,8і ня будуць падобныя да бацькоў сваіх, пакаленьня бунтаўнікоў і непакорных, пакаленьня, якое нетрывалае ў сэрцы сваім і дух іхні няверны Богу.9Сыны Эфраіма, узброеныя лукамі, павярнулі назад у дзень бітвы.10Яны не захавалі запавету Божага і адмовіліся хадзіць паводле Закону Ягонага.11І забыліся пра дзеі Ягоныя і цуды, якія Ён даў ім бачыць.12Перад бацькамі іхнімі ўчыніў Ён цуды ў зямлі Эгіпецкай, на полі Цаан.13Ён расьсек мора і перавёў іх [праз яго], і паставіў воды, як капу.14І вёў іх удзень воблакам, і ўсю ноч — сьвятлом вогненным.15Ён рашчапіў скалы ў пустыні і напаіў іх, быццам з вялікай бездані,16і вывеў струмяні са скалаў, і пацяклі рэкамі воды.17Але яны і надалей грашылі супраць Яго, бунтаваліся супраць Найвышэйшага ў сухой [зямлі].18Яны выпрабоўвалі Бога ў сэрцах сваіх, жадаючы спажывы для душаў сваіх.19І гаварылі супраць Бога, кажучы: «Хіба Бог можа прыгатаваць стол у пустыні?»20Вось, Ён ударыў скалу, і лінулі воды, і ручаі пацяклі. «Але ці можа Ён даць таксама хлеба і паставіць мяса для народу Свайго?»21І пачуў ГОСПАД, і абурыўся, і ўзгарэўся агонь на Якуба, і ўзьняўся гнеў на Ізраіля,22бо яны ня верылі Богу і не спадзяваліся на збаўленьне Ягонае.23І Ён загадаў хмарам высока, і адчыніў дзьверы неба,24і спаслаў дажджом ім манну, і даў ім збожжа нябеснага.25Хлеб дужых еў чалавек; Ён спаслаў ім ежы ўдосталь.26Ён рушыў вецер усходні ў небе і сілай Сваёю навёў вецер паўднёвы;27і спаслаў дажджом на іх мяса, быццам пыл, і птушак крылатых — як пясок каля мора.28І скінуў іх пасярод табару іхняга, навакол сялібаў іхніх.29І елі яны, і насыціліся добра, і тое, што яны жадалі, Ён даў ім.30Яшчэ не пазбавіліся яны жаданьня свайго, яшчэ спажыва іхняя была ў вуснах іхніх,31як гнеў Божы ўзьняўся на іх, і забіў тлустых іхніх, і юнакоў Ізраіля паваліў.32Пры ўсім гэтым яны далей грашылі і ня верылі ў цуды Ягоныя.33І сканчваліся ў марнасьці дні іхнія, і гады іхнія — у страху.34Калі Ён забіваў іх, яны шукалі Яго, і вярталіся, і імкнуліся да Бога,35і ўзгадвалі, што Бог — скала іхняя, і Бог Найвышэйшы — Абаронца іхні.36І яны лісьлівілі Яму вуснамі Сваімі, і языком сваім хлусілі перад Ім,37і сэрца іхняе не было трывалым у Ім, і не былі яны верныя запавету Ягонаму.38А Ён, спагадлівы [да іх], дараваў ім беззаконьне іхняе і ня зьнішчыў іх, і неаднакроць спыняў гнеў Свой, і не абуджаў усю ярасьць Сваю,39бо памятаў, што яны — цела, вецер, які адыходзіць і ня вернецца.40Як часта яны бунтаваліся супраць Яго ў пустыні, засмучалі Яго ў [зямлі] бязьлюднай!41І зьвярталіся, і выпрабоўвалі Бога, і абражалі Сьвятога Ізраіля.42Ня памяталі яны рукі Ягонай, дня, калі Ён іх вызваліў ад прыгнёту,43калі знакі Свае рабіў у Эгіпце, і цуды Свае на полі Цаан.44І Ён перамяніў рэкі іхнія і ручаіны іхнія ў кроў, што не маглі піць,45спаслаў на іх мухаў, што іх кусалі, і жабаў, што іх губілі.46І аддаў вусеням ураджаі іхнія, а працу іхнюю — саранчы.47Пабіў градам вінаградныя лозы іхнія, фігавыя дрэвы іхнія — шэраньню.48І аддаў граду скаціну іхнюю, а статкі іхнія — маланкам.49І спаслаў на іх жар гневу Свайго, абурэньне, і ярасьць, і трывогі, навалу злых анёлаў.50Выпрастаў сьцежку гневу Свайму, не захоўваў ад сьмерці душы іхнія, і жыцьцё іхняе пошасьці аддаў.51І забіў усіх першародных у Эгіпце, пачаткі сілы ў намётах Хама.52І вывеў, як авечак, народ Свой, і вёў іх, як статак, праз пустыню.53І вёў іх у бясьпецы, і яны не палохаліся, а ворагаў іхніх мора накрыла.54І прыйшлі яны да межаў сьвятасьці Ягонай, да гары, што набыла правіца Ягоная;55і Ён выгнаў перад абліччам іхнім народы, і кінуў шнур, [каб падзяліць] спадчыну іхнюю, і пасяліў у намётах іхніх калены Ізраіля.56Але яны выпрабоўвалі Бога Найвышэйшага і бунтаваліся супраць Яго, і сьведчаньняў Ягоных не захоўвалі,57і яны адступаліся і здраджвалі, як і бацькі іхнія, выварочваліся, быццам той лук здрадлівы.58І яны злавалі Яго ўзгоркамі сваімі, і балванамі сваімі раздражнялі Яго.59Пачуў [гэта] Бог і абурыўся, і вельмі пагрэбаваў Ізраілем.60І Ён пакінуў сялібу ў Шыло, намёт, у якім жыў сярод людзей;61і аддаў у палон моц Сваю, і славу Сваю — у рукі прыгнятальніка.62І аддаў пад меч народ Свой, і на спадчыну Сваю абурыўся.63Юнакоў ягоных агонь зьядаў, і дзяўчаты ягоныя не былі ўшанаваныя.64Сьвятары ягоныя падалі ад мяча, і ўдовы ягоныя ня плакалі.65І быццам зо сну прачнуўся Госпад, як той волат, якога віно разьвесяліла,66і Ён выбіў прыгнятальнікаў дашчэнту, на вечную ганьбу аддаў іх.67І Ён адкінуў намёт Язэпа, і ня выбраў калена Эфраіма,68а выбраў калена Юды, гару Сыён, якую палюбіў.69І пабудаваў Ён як [пад неба] высокую сьвятыню Сваю; і як зямлю заснаваў яе на вякі.70І выбраў Давіда, слугу Свайго, і ўзяў яго ад абораў авечых.71Ад котных авечак забраў яго, каб пасьвіў Якуба, народ Ягоны, і Ізраіля, спадчыну Ягоную.72І ён пасьвіў іх у беззаганнасьці сэрца свайго, і ў разважлівасьці рук сваіх вадзіў іх.