ПСАЛЬМЫ77bel_jfc

1Кіраўніку хору. Едутуну. Псальм Асафа.2Голас мой да Бога, і буду крычаць; голас мой да Бога, і Ён пачуў мяне.3У дзень трывогі маёй шукаю я Госпада; уначы рука мая працягнутая і не зьнемагаецца; адмаўляецца ад пацяшэньня душа мая.4Узгадваю пра Бога і стогну; енчу і зьнемагае дух мой. (Сэлях)5Ты затрымаў павекі вачэй маіх; я ўстрывожаны, і не магу гаварыць.6Разважаю пра дні старадаўнія, пра гады спрадвечныя.7Уначы ўзгадваю песьні мае, енчу ў сэрцы маім, і дапытваецца дух мой:8«Няўжо Госпад на вякі адкінуў мяне і ня будзе больш спагадаць?9Няўжо назаўсёды канец міласэрнасьці Ягонай, і вестка з пакаленьня ў пакаленьне счэзла?10Няўжо Бог забыўся пра літасьцівасьць Сваю і спыніў у гневе Сваім літасьць Сваю?» (Сэлях)11І я сказаў: «Гэта боль мой, што зьмянілася правіца Найвышэйшага.12Буду ўзгадваць дзеяньні ГОСПАДА; бо хачу ўзгадваць цуды Твае старадаўнія.13І буду разважаць пра ўсе справы Твае, і пра вялікія ўчынкі Твае буду апавядаць».14У сьвятасьці, Божа, шлях Твой. Які Бог гэтакі вялікі, як Бог?15Ты — Бог, Які цуды робіць. Ты даў спазнаць народам моц Тваю.16Ты бараніў рамяном Тваім народ Твой, сыноў Якуба і Язэпа. (Сэлях)17Убачылі Цябе воды, Божа, убачылі Цябе воды і задрыжэлі, і затрэсьліся бяздоньні.18Лінулі з хмараў воды; выдалі голас аблокі, і лёталі стрэлы Твае.19Голас грымотаў Тваіх у віхуры; маланкі сусьвет асьвятлялі; зямля трэслася і дрыжэла.20Праз мора ішоў шлях Твой, і сьцяжына Твая — праз воды вялікія, і сьлядоў Тваіх нельга пазнаць.21Ты вёў народ Твой, як авечкі, рукой Майсея і Аарона.