ПСАЛЬМЫ76bel_jfc

1Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Асафа. Сьпеў.2Вядомы ў Юдэі Бог, вялікае ў Ізраілі імя Ягонае.3І паўстаў у Салеме схоў Ягоны, і жытло Ягонае — на Сыёне.4Там Ён скрышыў стрэлы луку, шчыт і меч, і вайну. (Сэлях)5Ты зьзяеш, Ты слаўнейшы за горы здабычы.6Зрабаваныя моцныя сэрцам, дрэмлюць сном сваім, і не знайшлі ўсе мужы дужыя рук сваіх.7Ад пагрозаў Тваіх, Божа Якуба, здрантвелі і калясьніца, і конь.8Ты, [толькі] Ты [напаўняеш] страхам, і хто можа ўстаяць перад абліччам Тваім у час гневу Твайго?9З неба Ты даеш пачуць прысуд, зямля ў страху і маўчаньні,10калі Бог падняўся на суд, каб збавіць усіх уцісканых на зямлі. (Сэлях)11Бо [нават] ярасьць чалавека будзе славіць Цябе, парэшткамі ярасьці Ты падпярэжашся.12Давайце і спаўняйце абяцаньні ГОСПАДУ, Богу вашаму; усе, што навакол Яго, нясіце дары Страшліваму.13Ён пазбаўляе духу князёў, Ён страшны для валадароў зямных.