ПСАЛЬМЫ74bel_jfc
1Навучаньне Асафа. Чаму Ты, Божа, нас назаўсёды адкінуў? Чаму ўзгарэўся гнеў Твой на авечак чарады Тваёй?2Узгадай пра грамаду Тваю, якую Ты здаўна набыў, якую бароніш, як кій спадчыны Сваёй, гару Сыён, на якой Ты жывеш!3Зьвярні стопы Твае да таго, што загінула назаўсёды, усё панішчыў вораг у сьвятыні.4Рыкаюць ненавісьнікі Твае пасярод [намёту] спатканьня Твайго; паставілі на знак [гэтага] знакі свае.5Яны падобны да тых, што падымаюць у гушчары лясным сякеру,6і цяпер усе рэзьбленыя рэчы ў [сьвятыні] бярдышамі і молатамі крышаць.7Яны пусьцілі з агнём сьвятыню Тваю, [кінуўшы] на зямлю, апаганілі сялібу імя Твайго.8Сказалі ў сэрцы сваім: «Усё зруйнуем дазваньня!»; папалілі ўсе [месцы] спатканьня з Богам на зямлі.9Знакаў нашых ня бачым мы болей; няма больш прарока, і нікога няма, хто б ведаў, як доўга гэта будзе.10Як доўга, Божа, будзе зьневажаць прыгнятальнік? Ці заўсёды вораг будзе пагарджаць імем Тваім?11Чаму Ты стрымліваеш руку Тваю і правіцу Тваю? Вым яе з-за пазухі Тваёй і ўдар!12Бог ёсьць Валадар мой заўсёды, Які збаўленьне дае на зямлі.13Ты моцай Тваёй разьдзяліў мора, скрышыў галовы цмокаў у водах.14Ты раструшчыў галаву левіятану, аддаў яго на ежу народу, што жыве ў пустыні.15Ты расьсек крыніцу і ручай, Ты высушыў рэкі магутныя.16Твой ёсьць дзень, і Твая ёсьць ноч; Ты ўмацаваў сьвятло і сонца.17Ты назначыў усе межы зямлі; лета і зіму — Ты іх уфармаваў.18Памятай пра гэта: вораг зьневажае ГОСПАДА, і народ бязглузды пагарджае імем Тваім!19Не аддавай хеўры [гэтай] душу туркаўкі Тваёй; не забудзь назаўсёды грамаду прыгнечаных Тваіх.20Узглянь на запавет Твой, бо цёмныя месцы зямлі напоўненыя сялібамі гвалту.21Няхай не вяртаецца ўцісьнёны асаромленым, няхай бедныя і прыгнечаныя хваляць імя Тваё!22Паўстань, Божа! Змагайся ў справе Тваёй! Узгадай, што бязглузды ганьбіць Цябе кожны дзень.23Не забудзь голас ненавісьнікаў Тваіх, гармідар тых, якія паўстаюць супраць Цябе, што ўсьцяж узьнімаецца!