ПСАЛЬМЫ73bel_jfc

1Псальм Асафа. Які добры Бог для Ізраіля, для тых, якія чыстыя сэрцам!2А ў мяне амаль не спатыкнуліся ногі мае, ледзь не пакаўзнуліся крокі мае.3Бо я пазайздросьціў тым, што хваляць сябе, убачыўшы супакой бязбожнікаў,4бо яны ня маюць гора аж да сьмерці і добра ўскормлена цела іхняе,5нядолі людзкой яны ня маюць, і [кары], як у іншых лю-дзей, няма для іх.6Дзеля гэтага атачае шыю іхнюю пыха, ліхадзейства нібы шатамі атуляе іх.7Ад тлустасьці павылазілі вочы іхнія, прыходзіць [ім] больш за ўяўленьні сэрца [іхняга].8Яны зьдзекуюцца і гавораць зласьліва; звысака гавораць пра крыўду.9Да неба ўзьнімаюцца вуснамі сваімі, а язык іхні па зямлі гуляе.10Дык туды і народ Ягоны паварочваецца, і шчодрыя воды выліваюцца на іх.11І яны кажуць: «Як Бог даведацца? І ці мае веданьне [пра гэта] Найвышэйшы?»12Вось, гэткія ёсьць бязбожнікі, і ў спакоі вечным зьбіраюць яны багацьці.13Дык ці-ж зусім надарма я захоўваў у чыстасьці сэрца маё і абмываў у нявіннасьці рукі мае,14і білі мяне ўвесь дзень, і каралі мяне кожную раніцу?15Калі б я сказаў: «Буду думаць, як яны!» — я б гэтым адрокся ад пакаленьня сыноў Тваіх.16І я разважаў, каб зразумець [усё] гэта, і нядоляй гэта [здавалася] ў вачах маіх,17аж пакуль не ўвайшоў я ў сьвятыню Божую, і тады зразумеў канец іхні.18Сапраўды, на коўзкім груньце Ты ставіш іх і пасылаеш на пагібель!19Як жа імгненна яны спустошаныя, загінулі, счэзьлі ад жаху!20Як сном пасьля абуджэньня, Ты, Госпадзе, збудзіўшыся, грэбуеш вобразам іхнім.21Бо згоркла сэрца маё і курчыліся ныркі мае,22я стаўся дурнем і ня ведаў нічога, і быў перад Табой, як жывёла,23але я быў пры Табе заўсёды! Ты трымаеш мяне за правую руку маю,24Ты вядзеш мяне паводле рады Тваёй, і потым возьмеш мяне ў славу [Тваю].25Каго ж я маю ў небе? І на зямлі апроч Цябе мне [ніхто] не даспадобы.26Зьнікаюць цела маё і сэрца маё, але Бог — скала сэрца майго і частка мая на вякі.27Бо, вось, гінуць тыя, што ад Цябе адыходзяць; Ты вынішчаеш кожнага, хто чужаложыць, [выракаючыся] Цябе.28А для мяне блізкасьць Бога ёсьць дабро; я зрабіў у Госпадзе маім, ГОСПАДЗЕ, прыстанішча маё, каб абвяшчаць усе справы Твае.