ПСАЛЬМЫ70bel_njo

1Кіраўніку хору. Давіда. Напамін.2Божа, ратуй мяне! ГОСПАДЗЕ, пасьпяшайся на ўспамогу мне!3Няхай асаромяцца і зганьбяцца тыя, што шукаюць душы маёй! Няхай адступяцца і будуць у сораме тыя, якім даспадобы ліхоцьце маё!4Няхай павернуць наўцекі ў сораме сваім тыя, якія кажуць [мне]: “Ага! Ага!”5Няхай радуюцца і весяляцца ў Табе ўсе, хто шукае Цябе. Няхай кажуць заўсёды тыя, што любяць выратаваньне Тваё: “Будзь узьвялічаны, Божа!”6А я бедны і прыгнечаны, дык пасьпяшайся да мяне, Божа! Ты — ўспамога мая і ратунак мой. ГОСПАДЗЕ, не затрымлівайся!