ПСАЛЬМЫ67bel_jfc
1Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм. Сьпеў.2Божа, зьлітуйся над намі і дабраславі нас; асьвяці нас абліччам Тваім, (Сэлях)3каб на зямлі мы пазналі шлях Твой, між усімі народамі — збаўленьне Тваё.4Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.5Будуць весяліцца і радавацца ўсе народы, бо Ты будзеш судзіць народы справядліва і будзеш весьці народы на зямлі. (Сэлях)6Тады будуць славіць народы Цябе, Божа, будуць славіць Цябе ўсе народы.7Зямля дасьць ураджай свой; няхай дабраславіць нас Бог, Бог наш!8Няхай дабраславіць нас Бог, і няхай баяцца Яго ўсе канцы зямлі!