ПСАЛЬМЫ66bel_jfc

1Кіраўніку хору. Сьпеў. Псальм. Радасна гукай для Бога, уся зямля!2Сьпявайце славу імя Ягонага, узносьце славу і хвалу Яму!3Кажыце да Бога: «Які Ты страшны ў дзеяньнях Тваіх! Дзеля вялікасьці моцы Тваёй падпарадкоўваюцца Табе ворагі Твае.4Уся зямля паклоніцца Табе і будзе выслаўляць Цябе, будзе выслаўляць імя Тваё». (Сэлях)5Хадзеце і паглядзіце на дзеяньні Бога, страшнага ва ўчынках [Сваіх] адносна сыноў чалавечых.6Ён перамяніў мора ў сухазем’е, праз раку мы перайшлі пехатою; там радаваліся мы ў Ім!7Ён пануе ў магутнасьці Сваёй на вякі; вочы Ягоныя сочаць за народамі, каб бунтаўнікі не вывышаліся перад Ім. (Сэлях)8Дабраслаўляйце, народы, Бога нашага, і няхай будзе чутны голас хвалы Ягонай.9Ён дараваў жыцьцё душы нашай і ня даў пахіснуцца назе нашай.10Бо Ты выспрабаваў нас, Божа! Ачысьціў нас, як ачышчаецца срэбра.11Ты ўвёў нас у пастку, сьціснуў цяжкімі путамі сьцёгны нашыя.12Ты пасадзіў чалавека на галовы нашыя; мы прайшлі праз агонь і ваду, і Ты вывеў нас на прастор.13Увайду ў Дом Твой з цэласпаленьнямі, споўню Табе абяцаньні мае,14якія прамовілі губы мае, і сказаў я вуснамі маімі ў бядзе маёй.15Цэласпаленьні з тлустых [авечак] прынясу Табе з дымам баранаў; дам [Табе] валоў і казлоў. (Сэлях)16Хадзеце, паслухайце, і я раскажу ўсім, хто Бога баіцца, што Ён учыніў для душы маёй.17Да Яго я клікаў вуснамі маімі, і ўзьвялічваньне было на языку маім.18Калі б я глядзеў на нягоднае ў сэрцы маім, Госпад мяне б не пачуў!19Але Бог пачуў і зьвярнуў увагу [Сваю] на голас малітвы маёй.20Дабраслаўлёны Бог, Які не адкінуў малітвы маёй і міласэрнасьці Сваёй [не пазбавіў мяне]!