ПСАЛЬМЫ64bel_jfc

1Кіраўніку хору. Псальм Давіда.2Пачуй, Божа, голас мой у смутку маім! Ад страху [перад] ворагам захавай жыцьцё маё!3Схавай мяне ад таемных [намераў] злачынцаў, ад грамады тых, што чыняць нягоднае,4якія навастрылі як меч язык свой, нацягнулі [лук са] стрэламі сваімі — горкімі словамі,5каб страляць з засады ў беззаганнага; зьнянацку страляюць яны ў яго і не баяцца.6Яны ўмацоўваюць сябе ў справах ліхіх; змаўляюцца пастку [наставіць] таемна; яны кажуць: «Хто гэта ўбачыць?»7Яны шукаюць беззаконьня, мы гінем праз задумы беззаконныя! Бо нутро чалавека і сэр­ца — глыбокія [воды].8І стрэліць Бог у іх стралою, зьнянацку атрымалі яны ўдар,9і яны спатыкнуліся праз язык свой; і ўцякаюць усе, хто іх убачыў.10І будуць баяцца ўсе людзі, і будуць апавядаць пра справы Божыя, і будуць разважаць пра тое, што Ён учыніў.11Узрадуецца праведнік у ГОСПАДЗЕ і будзе мець надзею ў Ім, і будуць хваліць Яго ўсе шчырыя сэрцам.