ПСАЛЬМЫ63bel_jfc

1Псальм Давіда, калі ён быў у пустыні Юдэйскай.2Божа! Ты — Бог мой! Цябе я шукаю, Цябе прагне душа мая, па Табе тужыць цела маё ў сухой і спрагнёнай зямлі, на бязводзьдзі.3Гэтак я ўглядаўся на Цябе ў сьвятасьці Тваёй, каб убачыць моц Тваю і славу Тваю.4Бо міласэрнасьць Твая лепшая за жыцьцё; вусны мае хваліць Цябе будуць.5Гэтак буду я дабраслаўляць Цябе ў жыцьці маім, у імя Тваё буду рукі мае ўзьнімаць.6Быццам тлушчам і тлустасьцю насычаецца душа мая, і сьпевам хвалы будуць хваліць Цябе вусны мае,7калі я на ложку маім пра Цябе ўспамінаю, калі ў часе варты [начной] пра Цябе разважаю.8Бо Ты быў успамогай мне, і ў ценю крылаў Тваіх буду весяліцца.9Прыляпілася да Цябе душа мая, падтрымлівае мяне правіца Твая.10А тыя, што шукаюць загубы душы маёй, пойдуць у глыбіні зямлі,11будуць аддадзены яны ў рукі мяча, стануцца здабычай шакалаў.12І валадар узрадуецца ў Богу; і будзе хваліцца кожны, хто Ім прысягае, бо будуць заткнёныя вусны таго, хто гаворыць хлусьню.