ПСАЛЬМЫ6bel_njo

1Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах, на актаву. Псальм Давіда.2ГОСПАДЗЕ, у гневе Тваім не карай мяне і ў ярасьці Тваёй не вучы мяне!3Зьлітуйся нада мною, ГОСПАДЗЕ, бо я нядужы; аздараві мяне, ГОСПАДЗЕ, бо спалоханыя косткі мае,4і душа мая вельмі спалоханая. О, ГОСПАДЗЕ, дакуль?5Павярніся, ГОСПАДЗЕ, выратуй душу маю, збаў мяне дзеля міласэрнасьці Тваёй!6Бо ў сьмерці няма памяці пра Цябе, і ў пекле хто будзе славіць Цябе?7Я замарыўся ад уздыханьня майго; штоноч паліваю я ложак мой, сьлязамі паліваю пасьцель маю.8Ад тугі высахла вока маё, састарэлася дзеля ўсіх, хто ўціскае мяне.9Адступіцеся ад мяне, ўсе злачынцы, бо ГОСПАД пачуў голас плачу майго.10ГОСПАД пачуў маленьне маё, ГОСПАД прыняў малітву маю.11Няхай будуць асаромленыя ворагі мае і моцна спалоханыя, няхай павернуцца назад і імгненна будуць асаромленыя.