ПСАЛЬМЫ58bel_njo

1Кіраўніку хору: на лад: “Не загубляй!” Залатая песьня Давіда.2Ці сапраўды маўчаньнем прамаўляеце праведна? Ці справядліва судзіце сыноў чалавечых?3Але ж у сэрцы беззаконьне вы ўчынілі, злачынствы рук вашых на зямлі ўзважваеце.4Адступіліся бязбожнікі ад улоньня маці, блукаюць ад нараджэньня тыя, што кажуць няпраўду.5Атрута іхняя як атрута зьмяі, гадзюкі глухой, што вушы свае затыкае6і ня чуе голасу шаптуна, які заклінаць закляцьцямі ўмее.7Божа, скрышы зубы іхнія ў вуснах іхніх! Выбі іклы львянятам, ГОСПАДЗЕ!8Няхай зьнікнуць яны як вада, што разьлілася; няхай як будуць нацягваць [лук], паломяцца стрэлы іхнія!9Няхай як сьлімак, што ледзьве паўзе, яны счэзнуць! Няхай як спарон жанчыны яны сонца ня ўбачаць!10Перш, чым катлы вашыя адчуюць [агонь ад] цярніны, няхай раскідае бура [цярніну], ці сьвежую, ці распаленую.11Узрадуецца праведнік, калі ўбачыць помсту; ён абмые стопы свае ў крыві бязбожнікаў!12І скажа [кожны] чалавек: “Сапраўды, ёсьць плод у праведніка! Сапраўды, ёсьць Бог, Які судзіць на зямлі!”