ПСАЛЬМЫ50bel_njo
1Псальм Асафа. Бог багоў, ГОСПАД прамовіў і кліча зямлю ад усходу сонца да захаду яго.2З Сыёну, вяршыні прыгажосьці, зазьзяў Бог.3Прыйдзе Бог наш і ня будзе маўчаць, перад абліччам Ягоным агонь палючы, навакол Яго – бура вялізарная.4Ён кліча неба, што ўверсе, і зямлю на суд народу Свайго:5“Зьбярыце да Мяне багабойных Маіх, якія заключылі запавет са Мною пры ахвяры!”6І будуць тады нябёсы апавядаць справядлівасьць Ягоную, бо Сам Бог [ёсьць] Судзьдзя. (Сэлях)7Слухай, народзе Мой, і Я буду гаварыць. Ізраілю, Я буду сьведчыць супраць цябе. Бог, твой Бог, — гэта Я!8Не за ахвяры твае буду вінаваціць цябе: цэласпаленьні твае перада Мною заўсёды!9Не вазьму Я быкоў з дому твайго, ані казлоў з абораў тваіх,10бо Мае ўсе зьвяры лясныя і скаціна, што тысячамі [ходзіць] па горах.11Я ведаю ўсе птушкі ў гарах, і зьвяры палявыя перада Мною.12Калі б Я згаладаўся, табе б Я не сказаў, бо Мой сусьвет і што напаўняе яго.13Ці ж Я ем мяса валоў і п’ю кроў казлоў?14Ахвяруй падзяку Богу, і споўні перад Найвышэйшым абяцаньні твае.15І кліч Мяне ў дзень трывогі, Я выратую цябе, і будзеш ушаноўваць Мяне.16А да бязбожніка сказаў Бог: “Навошта ты пералічваеш пастановы Мае, узьнімаеш запавет Мой да вуснаў тваіх,17і ненавідзіш настаўленьне, і словы Мае за сябе кідаеш?18Калі бачыш злодзея, маеш упадабаньне ў ім, і з чужаложнікамі частка твая.19Вусны свае расчыняеш на злое, і язык твой кнуе падступнае.20Ты сядзіш і супраць брата твайго гаворыш, абмаўляеш сына маці тваёй.21Гэтак ты рабіў, а Я маўчаў. Дык здалося табе, што Я такі самы, як ты! Але Я буду караць цябе і пастаўлю [твае справы] перад вачыма тваімі”.22Зважайце цяпер на гэта вы, што Бога забываеце, каб Я не схапіў [вас], бо ня будзе каму вызваліць.23Хто ахвяруе падзяку, той ушаноўвае Мяне, і хто парадкуе шлях свой, таму Я пакажу збаўленьне Божае.