ПСАЛЬМЫ49bel_jfc

1Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.2Чуйце гэта, усе народы! Прыхіліце вуха, усе жыхары веку гэтага!3Як сыны паспалітыя, так і сыны знакамітыя, разам багатыя і бедныя.4Вусны мае кажуць мудрасьць, і думкі сэрца майго разважлівыя.5Прыхілю да прыповесьці вуха маё, выяўлю пры [гуках] гусьляў загадку маю.6Навошта мне баяцца ў дні няшчасьця, калі атачыла мяне беззаконьне тых, якія нападаюць на мяне,7якія спадзяюцца на сілу сваю і мноствам багацьця свайго хваляцца?8Ніхто выбавіць брата ня можа і даць за яго выкуп Богу,9бо вельмі дарагая цана за душу ягоную, і зрачыся гэтага [мусіць] на вякі,10каб ён жыў заўсёды і ня ўбачыў парахненьня.11Бо [кожны] бачыць: мудрыя паміраюць, дурны і шалёны разам прападаюць, і пакідаюць іншым багацьце сваё.12Думкі іхнія пра тое, што дамы іхнія на вякі, сялібы іхнія — з пакаленьня ў пакаленьне, і яны сваім імем назвалі [цэлыя] землі.13Але чалавек у славе [доўга] трываць ня будзе, ён падобны да скаціны, якая гіне.14Гэткі шлях іхні, тых, якія спадзяюцца на сябе, і тых, якім [словы] вуснаў іхніх да­спа­добы. (Сэлях)15Як авечкі, у пекла яны зыйдуць, сьмерць пасьвіць іх будзе, і раніцаю правыя будуць мець уладу над імі, сіла іхняя ссохне, пекла — жытло іхняе.16Але Бог выбавіць душу маю з рукі пекла, бо Сам возьме мяне. (Сэлях)17Ня бойся, калі хто багацее, калі множыцца слава дому ягонага,18бо, калі памрэ, нічога ня возьме з сабою, і слава ягоная ня пойдзе за ім.19Хоць бы за жыцьця свайго душу сваю ён дабраслаўляў, і хвалілі яго, калі добра рабіў для сябе,20ён пойдзе за пакаленьнем бацькоў сваіх, што ня ўбачаць ніколі сьвятла.21Чалавек у славе і без разуменьня падобны да скаціны, якая гіне.