ПСАЛЬМЫ48bel_jfc

1Сьпеў. Псальм сыноў Караха.2Вялікі ГОСПАД і вельмі хвалёны ў горадзе Бога нашага, на гары сьвятасьці Сваёй.3Прыгожае ўзьнясеньне, аздоба ўсёй зямлі, гара Сыён на схілах паўночных, горад вялікага Валадара.4Бог у палацах ягоных вядомы як умацаваны замак [яго].5Бо вось, валадары сабраліся, падыйшлі грамадою,6але, угледзеўшы, аслупянелі, спалохаліся, зьбянтэжыліся.7Дрыжаньне ахапіла іх, болі, як у жанчыны, што нараджае.8Ты ветрам усходнім скрышыў караблі з Таршышу.9Як чулі мы гэта, гэтак і бачылі ў горадзе ГОСПАДА Магуцьцяў, у горадзе Бога нашага. Бог умацаваў яго на вякі. (Сэлях)10Мы разважаем, Божа, пра міласэрнасьць Тваю пасярод сьвятыні Тваёй.11Як імя Тваё, Божа, так і хвала Твая — аж да ўзьмежкаў зямлі; правіца Твая напоўнена праведнасьцю.12Весяліцца гара Сыён, радуюцца дочкі Юды дзеля судоў Тваіх.13Станьце наўкола Сыёну, абыйдзіце вакол яго, палічыце вежы ягоныя,14прылажыце сэрца сваё да валоў ягоных, агледзьце палацы ягоныя, каб абвясьціць пакаленьням, якія будуць,15што гэты Бог ёсьць Бог наш на вякі вечныя, і Ён будзе весьці нас аж да сьмерці.