ПСАЛЬМЫ47bel_jfc
1Кіраўніку хору. Сыноў Караха. Псальм.2Усе народы, пляскайце рукамі, усклікайце Богу голасам радасьці!3Бо страшны ГОСПАД Найвышэйшы, Валадар вялікі над усёй зямлёю.4Ён скарыў народы, і [кінуў] паганаў пад ногі нашыя.5Ён выбраў для нас спадчыну нашую, гонар Якуба, якога Ён палюбіў. (Сэлях)6Узьняўся Бог з гукам гучным, ГОСПАД [узьняўся] пры голасе трубы.7Выслаўляйце Бога, выслаўляйце! Выслаўляйце Валадара нашага, выслаўляйце!8Бо Валадар над усёй зямлёй — [гэта] Бог; выслаўляйце [Яго] з разуменьнем.9Валадарыць Бог над усімі народамі; Бог сядзіць на пасадзе сьвятасьці Сваёй.10Магнаты народаў сабраліся разам з народам Бога Абрагама, бо шчыты зямлі — Божыя; Ён высока ўзьняты.