ПСАЛЬМЫ4bel_jfc
1Кіраўніку хору: на струнных інструмэнтах. Псальм Давіда.2Калі я клічу, адкажы мне, Божа, Праведнасьць мая! Калі я быў уцісканы, Ты даў мне прастору. Зьлітуйся нада мною і пачуй малітву маю!3Сыны людзей, дакуль слава мая зьневажацца будзе, дакуль будзеце любіць марнасьць і шукаць няпраўды? (Сэлях)4Спазнайце, што ГОСПАД аддзяліў багабойнага Свайго; ГОСПАД пачуе, калі буду клікаць да Яго.5Дрыжыце і не грашыце! Кажыце ў сэрцах вашых на ложках вашых і маўчыце! (Сэлях)6Ахвяруйце ахвяры праведнасьці і спадзявайцеся на ГОСПАДА!7Шмат тых, якія кажуць: «Хто пакажа нам добрае?» Узьнімі над намі сьветласьць аблічча Твайго, ГОСПАДЗЕ!8Ты даў у сэрцы маім большую радасьць, чым маюць яны, сабраўшы збожжа і віна багата. (Сэлях)9У супакоі я лягу і засну, бо Ты, ГОСПАДЗЕ, адзін даеш мне жыць у бясьпецы.