ПСАЛЬМЫ33bel_jfc
1Весяліцеся ў ГОСПАДЗЕ, праведнікі; правым пасуе хвала.2Слаўце ГОСПАДА на гусьлях, выслаўляйце Яго на псалтыры дзесяціструнным!3Сьпявайце Яму новы сьпеў; спраўна грайце [Яму] пад трубныя гукі.4Бо слушнае слова ГОСПАДА, і ўсе творы Ягоныя верныя.5Ён любіць праведнасьць і суд; міласэрнасьцю ГОСПАДА напоўнена зямля.6Словам ГОСПАДА зроблены нябёсы, а подыхам вуснаў Ягоных — усе войскі іхнія.7Ён сабраў як капу воды марскія, Ён склаў іх у скарбніцу бяздоньняў.8Няхай баіцца ГОСПАДА ўся зямля, няхай дрыжаць перад Ім усе жыхары сусьвету.9Бо Ён сказаў — і сталася, Ён загадаў — і паўстала.10ГОСПАД разьбіў намеры паганаў, запярэчыў думкам народаў.11Намер ГОСПАДА будзе трываць на вякі, думкі сэрца Ягонага — з пакаленьня ў пакаленьне.12Шчасьлівы народ, у якога ГОСПАД ёсьць Бог, народ, які Ён выбраў на спадчыну для Сябе.13З неба ГОСПАД глядзіць, Ён бачыць усіх сыноў чалавечых;14з месца, дзе Ён жыве, Ён паглядае на ўсіх жыхароў зямлі.15Ён уфармаваў сэрца кожнага з іх, Ён зважае на ўсе ўчынкі іхнія.16Ня будзе збаўлены валадар войскам вялікім, волат ня вызваліцца праз вялікую сілу сваю;17ненадзейны конь для выратаваньня, і вялікая сіла ягоная ня дасьць выбаўленьня.18Вось, вока ГОСПАДА над тымі, якія баяцца Яго, якія спадзяюцца на міласэрнасьць Ягоную,19што Ён вызваліць ад сьмерці душы іхнія, і захавае жыцьцё ў [час] голаду.20Душа нашая чакае на ГОСПАДА; Ён — дапамога наша і шчыт наш.21Бо ў Ім радуецца сэрца нашае; бо мы на імя Яго сьвятое спадзяемся.22Няхай будзе міласэрнасьць Твая, ГОСПАДЗЕ, над намі, як мы на Цябе спадзяемся!