ПСАЛЬМЫ3bel_njo
1Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Абсалёма, сына свайго.2ГОСПАДЗЕ, як шматлікія сталі прыгнятальнікі мае! Шмат іх паўстае супраць мяне!3Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: “Няма для яго збаўленьня ў Бога” (Сэлях).4Але Ты, ГОСПАДЗЕ, — шчыт для мяне, Ты – слава мая і Ты падыймаеш галаву маю.5Голасам маім клікаў я да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятое. (Сэлях).6Я лёг і заснуў; і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне.7Не палохаюся я многіх тысячаў народу, што абступілі мяне наўкола.8Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў.9У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях).