ПСАЛЬМЫ3bel_jfc

1Псальм Давіда, калі ён уцякаў ад аблічча Абсалома, сына свайго.2ГОСПАДЗЕ, як шматлікія сталі прыгнятальнікі мае! Шмат іх паўстае супраць мяне!3Шмат тых, якія кажуць пра душу маю: «Няма для яго збаўленьня ў Бога». (Сэлях)4Але Ты, ГОСПАДЗЕ, — шчыт для мяне, Ты — слава мая, і Ты падымаеш галаву маю.5Голасам маім я клікаў да ГОСПАДА, і Ён адказаў мне з гары Сваёй сьвятой. (Сэлях)6Я лёг і заснуў, і абудзіўся, бо ГОСПАД падтрымлівае мяне.7Не палохаюся я многіх тысячаў народу, што абступілі мяне наўкола.8Паўстань, ГОСПАДЗЕ! Збаў мяне, Божа мой! Бо Ты даў ворагам маім па сківіцах, Ты скрышыў зубы бязбожнікаў.9У ГОСПАДА збаўленьне і для народу Твайго дабраслаўленьне Тваё. (Сэлях)