ПСАЛЬМЫ29bel_jfc
1Псальм Давіда. Аддайце ГОСПАДУ, сыны Божыя, аддайце ГОСПАДУ славу і моц!2Аддайце ГОСПАДУ славу імя Ягонага, пакланіцеся ГОСПАДУ ў велічы сьвятасьці!3Голас ГОСПАДА над водамі; Бог славы загрымеў, ГОСПАД над водамі шматлікімі.4Голас ГОСПАДА магутны, голас ГОСПАДА велічны.5Голас ГОСПАДА крышыць кедры, ГОСПАД крышыць кедры Лібанскія,6і прымушае іх скакаць, быццам цялятаў, Лібан і Сірыён, як маладых аднарогаў.7Голас ГОСПАДА выкрасае полымя агню.8Голас ГОСПАДА ўстрасае пустыняй, ГОСПАД устрасае пустыняй Кадэш.9Ад голасу ГОСПАДА лані зьлягаюць і лясы асыпаюцца, і ў сьвятыні Ягонай усё кажа: «Слава!»10Над патопам сядзеў ГОСПАД, і будзе сядзець ГОСПАД, як Валадар, на вякі!11ГОСПАД дасьць сілу народу Свайму, ГОСПАД дабраславіць народ Свой супакоем.