ПСАЛЬМЫ20bel_jfc

1Кіраўніку хору. Псальм Давіда.2Няхай ГОСПАД пачуе цябе ў дзень трывогі, няхай абароніць цябе імя Бога Якубавага!3Няхай Ён спашле табе дапамогу са сьвятыні і ўмацуе цябе з Сыёну!4Няхай Ён узгадае ўсе дары твае і цэласпаленьнямі тваімі няхай насыціцца. (Сэлях)5Няхай Ён дасьць табе паводле сэрца твайго і споўніць усе намеры твае,6каб мы ўзрадаваліся збаўленьню твайму і ў імя Бога нашага сьцяг узьнялі. Няхай споўніць ГОСПАД усе прагненьні твае!7Цяпер я ведаю, што ГОСПАД збаўляе Памазанца Свайго; Ён адкажа яму са сьвятога неба Свайго праз збаўчую магутнасьць правіцы Сваёй.8Гэтыя [спадзяюцца] на калясьніцы і коней, а мы ўзгадваем імя ГОСПАДА, Бога нашага.9Яны пахіснуліся і ўпалі, а мы паўсталі і стаімо проста.10Збаў нас, ГОСПАДЗЕ, і няхай валадар пачуе нас, калі будзем клікаць!