ПСАЛЬМЫ2bel_njo

1Чаму бунтуюцца народы, і плямёны задумваюць марнае?2Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага:3“Парвема кайданы іхнія і путы іхнія скіньма з сябе!”4Той, Які жыве ў небе, будзе сьмяяцца, Госпад будзе кпіць з іх.5І скажа да іх у гневе Сваім і ў ярасьці Сваёй напужае іх:6“Гэта Я паставіў Валадара Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!”7Я абвяшчу пастанову: “ГОСПАД сказаў да мяне: Ты – Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе!8Зажадай ад Мяне, і дам Табе народы зямлі ў спадчыну, і межы зямныя — на ўласнасьць Табе.9Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”.10Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі!11Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем.12Слаўце Сына, каб не разгневаўся, і каб ня зьнішчыў шляху вашага, бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.