ПСАЛЬМЫ2bel_jfc
1Чаму бунтуюцца народы, і плямёны задумваюць марнае?2Паўстаюць валадары зямлі, і князі сабраліся разам супраць ГОСПАДА і супраць Памазанца Ягонага:3«Парвема кайданы іхнія і путы іхнія скіньма з сябе!»4Той, Які жыве ў небе, будзе сьмяяцца, Госпад будзе кпіць з іх.5І скажа да іх у гневе Сваім, і ў ярасьці Сваёй напужае іх:6«Гэта Я паставіў Валадара Майго на Сыёне, гары Маёй сьвятой!»7Я абвяшчу пастанову: «ГОСПАД сказаў да Мяне: “Ты — Сын Мой, Я сёньня нарадзіў Цябе!8Зажадай ад Мяне, і дам Табе народы зямлі ў спадчыну, і межы зямныя — на ўласнасьць Табе.9Кіем жалезным паб’еш іх, быццам начыньне глінянае скрышыш іх”».10Дык цяпер, валадары, зразумейце, навучыцеся, судзьдзі зямлі!11Служыце ГОСПАДУ са страхам і радуйцеся з дрыжаньнем.12Ушануйце Сына, каб не разгневаўся і каб ня зьнішчыў шляху [вашага], бо неўзабаве ўзгарыцца гнеў Ягоны! Шчасьлівыя ўсе, якія ў Ім маюць надзею.