ПСАЛЬМЫ150bel_jfc

1Альлелюя! Хвалеце Бога ў сьвятыні Ягонай, хвалеце Яго ў прасьцягу моцы Ягонай!2Хвалеце Яго за магутнасьць Ягоную; хвалеце Яго дзеля мноства велічы Ягонай!3Хвалеце Яго гукам трубаў, хвалеце Яго на псалтыры і гусьлях!4Хвалеце Яго з бубнамі і карагодамі; хвалеце Яго на струнах і жалейках!5Хвалеце Яго на цымбалах гучных; хвалеце Яго на цымбалах галосных!6Усякае дыханьне няхай хваліць ГОСПАДА! Альлелюя!