ПСАЛЬМЫ148bel_jfc
1Альлелюя! Хвалеце ГОСПАДА з неба, хвалеце Яго на вышынях!2Хвалеце Яго, усе анёлы Ягоныя! Хвалеце Яго, усе войскі Ягоныя!3Хвалеце Яго, сонца і месяц, хвалеце Яго, усе зоркі ясныя!4Хвалеце Яго, нябёсы нябёсаў, і вы, воды, што па-над нябёсамі!5Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо Ён загадаў, і былі створаныя,6і паставіў іх на вякі вечныя; даў ім пастанову, і не пераступяць яе.7Хвалеце ГОСПАДА з зямлі, цмокі і ўсе бяздоньні,8агонь і град, сьнег і туман, вецер бурны, які дзее паводле слова Ягонага,9горы і ўзгоркі ўсе, дрэвы пладовыя і кедры ўсе,10зьвяры і ўся скаціна, паўзуны і птаства крылатае,11валадары зямныя і ўсе народы, князі і ўсе судзьдзі зямлі,12юнакі разам з дзяўчатамі, старыя і маладыя.13Няхай яны хваляць імя ГОСПАДА, бо толькі Ягонае імя ўзьвялічанае, слава Ягоная над зямлёю і небам!14Ён узьняў рог народу Свайго. Хвала Яму ад усіх багабойных Ягоных, ад сыноў Ізраіля, ад народу, блізкага Яму! Альлелюя!