ПСАЛЬМЫ138bel_jfc

1Давіда. Я буду славіць Цябе ўсім сэрцам; перад абліччам багоў буду выслаўляць Цябе.2Пакланюся ў сьвятыні сьвятасьці Тваёй і буду славіць імя Тваё за міласэрнасьць Тваю і праўду Тваю, бо Ты ўзьвялічыў па-над усякае імя Тваё слова Тваё.3У дзень, калі я клікаў, Ты адказаў мне, і ўзмоцніў сілаю душу маю.4Будуць славіць Цябе, ГОС­ПАДЗЕ, усе валадары зямлі, бо пачуюць словы вуснаў Тваіх.5І будуць сьпяваць пра шляхі ГОСПАДА, бо вялікая слава ГОСПАДА.6Бо ўзвышаны ГОСПАД, але бачыць пакорнага і ганарлівага пазнае здалёк.7Калі буду хадзіць сярод турботаў, Ты ажывіш мяне, супраць гневу ворагаў маіх Ты выцягнеш руку Тваю, і мяне вызваліць правіца Твая.8ГОСПАД выканае [справу маю] для мяне. ГОСПАДЗЕ, міласэрнасьць Твая на вякі! Не пакінь твораў рук Тваіх! Альлелюя!