ПСАЛЬМЫ135bel_jfc
1Альлелюя! Хвалеце імя ГОСПАДА, хвалеце, слугі ГОСПАДА,2якія стаіцё ў Доме ГОСПАДА, у панадворках Дому Бога нашага!3Хвалеце ГОСПАДА, бо добры ГОСПАД; выслаўляйце імя Ягонае, бо яно цудоўнае.4Бо Якуба выбраў для Сябе ГОСПАД, Ізраіля — на ўласнасьць Сабе.5Бо ведаю я, што ГОСПАД вялікі, і Госпад наш — па-над усімі багамі.6Усё, што даспадобы ГОСПАДУ, робіць Ён у небе і на зямлі, у моры і ў-ва ўсіх бяздоньнях.7Ён уздымае хмары ад краю зямлі, робіць маланкі і дождж, выводзіць вецер са скарбніцы Сваёй.8Ён пабіў першародных у Эгіпце, ад чалавека і да скаціны.9Ён паслаў знакі і цуды пасярод цябе, Эгіпце, над фараонам і ўсімі слугамі ягонымі.10Ён пабіў шматлікія народы і забіў валадароў магутных:11Сыгона, валадара Амарэйскага, і Ога, валадара Башану, і ўсе валадарствы Ханаану.12І аддаў зямлю іхнюю ў спадчыну, у спадчыну Ізраілю, народу Свайму.13ГОСПАДЗЕ, імя Тваё на вякі! ГОСПАДЗЕ, памяць Твая з пакаленьня ў пакаленьне!14Бо ГОСПАД будзе судзіць народ Свой і пашкадуе слугаў Сваіх.15Ідалы народаў — срэбра і золата, творы рук чалавечых.16Маюць вусны, і не гавораць, маюць вочы, і ня бачаць;17маюць вушы, і ня чуюць, і духу няма ў вуснах іхніх.18Падобныя да іх будуць тыя, што робяць іх, усе, хто на іх спадзяецца.19Доме Ізраіля, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Доме Аарона, дабраслаўляйце ГОСПАДА!20Доме Левія, дабраслаўляйце ГОСПАДА! Вы, што баіцёся ГОСПАДА, дабраслаўляйце ГОСПАДА!21Дабраслаўлёны ГОСПАД з Сыёну, Які жыве ў Ерусаліме! Альлелюя!