ПСАЛЬМЫ134bel_jfc

1Сьпеў узыходжаньня. О, дабраслаўляйце ГОСПАДА, усе слугі ГОСПАДА, якія начамі стаіцё ў Доме ГОСПАДА!2Узьнімеце рукі вашыя да сьвятыні і дабраслаўляйце ГОСПАДА!3З Сыёну няхай дабраславіць цябе ГОСПАД, Які стварыў неба і зямлю!